Спорт66

Ліянэль Месі папрасіў прабачэння за паездку ў Саудаўскую Аравію

Ліянэль Месі папрасіў прабачэння перад сваім клубам «Пары Сен-Жэрмен» за паездку ў Саудаўскую Аравію. Раней стала вядома, што парыжскі клуб адхіліў аргенцінскага футбаліста на два тыдні за паездку на Блізкі Усход без дазволу. 

Форвард у сувязі з гэтай сітуацыяй апублікаваў адмысловае пакаяннае відэа

У сацыяльнай сетцы Месі апублікаваў зварот у сувязі з гэтай сітуацыяй.

«Я думаў, што нам дадуць выхадны пасля гульні, як гэта заўсёды і было. Я арганізаваў паездку і не мог яе адмяніць, таму што раней мне ўжо даводзілася яе адмяняць. Я прыношу прабачэнні маім партнёрам па камандзе і чакаю рашэння клуба», — сказаў футбаліст.

З-за адхілення славуты футбаліст мусіць прапусціць матчы сваёй каманды супраць клубаў «Труа» і «Аяча».

Раней з'яўлялася інфармацыя, што трэнер «ПСЖ» Крыстоф Гальцье хоча, каб Месі гуляў за клуб пасля адхілення.

Скандал разгарэўся з-за таго, што Ліянэль Месі накіраваўся ў Саудаўскую Аравію пасля прайгранай гульні чэмпіянату Францыі, а меў ён права так рабіць толькі ў выпадку перамогі ці нічыёй.

Каментары6

  • Судья диндон!
    05.05.2023
    Конечно...дон...братишка....дон...мы тебя прощаем...Какие вообще ...дон...базары ...дон.
    Дин-дон...Дон!
  • Mar
    05.05.2023
    А пачэму бы і да, и сразу же по всем каналам БТ начнут транслировать Лукашенку с рассказами о том, что это он учил Месси играть в футбол.
  • Да, да и яшчо раз да
    05.05.2023
    А пачэму бы і да, сагласен, толька з адним дапушчэнием: будзе играць пака бясплатна. Пускай патдвердзит аказанае даверые. Если справицца то будзет зарабатываць не меньшэ даярки срэднястатичэскей.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Новы беларускі анекдот пра памер1

Памежны камітэт расказаў сваю версію закрыцця беларуска-латвійскай мяжы

Расіянін паспрачаўся, што прысядзе 2 тысячы разоў. Заклад ён выйграў, але ў яго сталі ныркі4

Павел Дураў падзякаваў французскім следчым3

Пажар у Ikea ў Вільні ажыццявілі падлеткі з Украіны па замове расійскіх спецслужбаў6

Прэзідэнт ЗША папулярны як ніколі35

У Беларусі зафіксаваны першы выпадак смерці дзіцяці ад вэйпу2

Ягор Крыд сцвярджае, што яму не дазваляюць выступіць у Мінску8

У Еўрапарламенце запатрабавалі ад ЗША вярнуць Францыі статую Свабоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць