Грамадства44

У КДБ расказалі, дзе рыхтуюць добраахвотнікаў для вызвалення Беларусі

КДБ Беларусі на дзяржаўным ТБ выказаў сваю версію, адкуль «на Беларусь рыхтуюцца напады». Паводле прапагандысцкага выступу ведамства, у свеце рыхтуюцца не толькі добраахвотнікі, але і рэгулярныя войскі краін для дапамогі беларускай апазіцыі.

Канстанцін Бычак. Скрын відэа

Намеснік начальніка Следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Канстанцін Бычак у эфіры «Беларусь 1» заявіў, што КДБ мае звесткі, як супрацоўнікі замежных спецслужбаў рыхтуюць у Польшчы, Украіне і Літве беларусаў для вызвалення Беларусі.

Паводле прадстаўніка КДБ, ведамству вядомыя асобы, якія праходзяць вайсковую падрыхтоўку, і тыя, хто іх рыхтуе, а таксама фонды, што гэта фінансуюць.

Канстанцін Бычак гаворыць, што падрыхтоўка вядзецца на базе спецыяльных падраздзяленняў і ўзброеных фармаванняў.

«У Польшчы гэта «Гром», у Літве гэта Саюз стралкоў Літвы, ва Украіне гэта СБУ і падраздзяленні ўкраінскай вайсковай разведкі. Пасля атрымання першаснай падрыхтоўкі баевікі праходзяць абкатку на полі бою на ўсходзе Украіны, пасля чаго вяртаюцца, робяцца інструктарамі, рыхтуюць тэракты, распрацоўваюць планы ўзброенага ўварвання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і пры падтрымцы рэгулярных войскаў названых краін», — сказаў Бычак.

Аўтар прапагандысцкага сюжэта Яўген Горын мімаходзь заяўляе пра гатоўнасць уладаў краіны ўжыць тактычную ядзерную зброю проста на тэрыторыі Беларусі.

«Ёсць адзін важны момант. Пасля таго як у Беларусі з'явілася тактычная ядзерная зброя, напад, напрыклад, танкавымі калонамі, вялікімі злучэннямі становіцца ўвогуле бессэнсоўным.

А вось мабільныя дыверсійныя групы — у іх больш акно магчымасцяў для разыгрывання чарговага спектакля», — каментуе Яўген Горын за кадрам.

Улада Лукашэнкі ў сюжэце называецца «законна абранай», КДБ заяўляе, што гатовы яе абараніць. 

Каментары4

  • Вася
    26.06.2023
    Для начала, лукашенко является бандитом захватившим власть ещё в 1996 году, т.е. любой силовик защищающий преступника лукашенко является законной целью.
    Ну а так, то что говорит этот бандит, чисто чухня расчитанная на внутреннюю аудиторию, особенно про танковые колонны.
  • Ну і што
    26.06.2023
    Ну і што, вораг для нас на ўсходзе
  • Ж
    26.06.2023
    калі бычак ня можа - людзі змогуць

Цяпер чытаюць

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х15

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыляцелі першыя буслы2

Турчын заявіў пра рызыку «чорных лебедзяў» у эканоміцы10

Трамп мае намер пагаварыць з Пуціным заўтра3

Беларуска стварыла інстаграм-рэаліці. Паспяхова ідзе ўжо пяты сезон12

Пасля пажару ў начным клубе ў Паўночнай Македоніі затрыманы 10 чалавек. У краіне — сямідзённая жалоба па загінулых

На польскім аўкцыёне ўсплыла карціна, якая магла быць выкрадзена нацыстамі з музея ў Гродне6

Антаніна Канавалава, вызваленая па памілаванні давераная асоба Ціханоўскай, выехала з Беларусі і нарэшце сустрэлася з дзецьмі

Арына Сабаленка прайграла фінал турніру ў Індыян-Уэлсе4

Адзіны пункт пропуску на мяжы Латвіі і Беларусі зноў адкрыты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х15

Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць