Грамадства1313

Прадстаўнічая дэлегацыя лукашэнкаўскіх чыноўнікаў даехала да Парыжа

У аграгарадку Парыж Пастаўскага раёна днямі ўрачыста адкруцілі вентыль на праведзеным сюды газаправодзе. З гэтай нагоды сюды прыехалі адразу некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў, пішуць «Витебские вести».

Ва ўрачыстасцях асабіста ўзялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Лукашэнкі — інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар Дзяржаўнага прамысловага прадпрыемства па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка, абласныя кіраўнікі «Віцебскэнерга» і «Віцебскаблгаза».

Усе разам яны запалілі полымя, а пасля адзін за адным расказалі пра бліскучыя перспектывы, якія зараз разгортваюцца перад парыжанамі.

Аляксандр Субоцін адзначыў, што «Парыж — гэта 400-ы газіфікаваны населены пункт у Віцебскай вобласці… Гэта і ёсць развіццё, якое дазваляе паляпшаць камфорт, адкрываць новыя вытворчасці».

У сваю чаргу, нядаўні аграрны міністр Ігар Брыло па старой звычцы заўважыў, што «сельская гаспадарка дае вялікі валавы прадукт» і што «важна захаваць жыццё ў вёсцы, замацаваць моладзь, стварыць утульнасць у дамах».

А старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік не стаў мудрагеліць, а замест таго проста сказаў, што з праведзеным газам «мясцовая ўлада і арганізацыі звязваюць перспектывы развіцця гэтай тэрыторыі па стварэнні новых вытворчасцяў і новых працоўных месцаў, інфраструктуры для паляпшэння якасці жыцця і забеспячэння працоўнымі рэсурсамі».

У перспектыве ў аграгарадку Парыж і вёсцы Асінагарадок скарыстацца прыродным газам змогуць больш за 80 прыватных домаўладанняў, 10 шматкватэрных жылых дамоў, а таксама бальніца, школа, бібліятэка, дом культуры, пошта. 

Каментары13

  • даведка
    31.08.2023
    Лишь на тридцатом году пребывания у власти Лукашенко элементарная цивилизация дошла до Парижу...
  • mikola
    31.08.2023
    malaicy sto daehali...nihai ekskursyiu pa Paryzu zrobjac...
  • ну. перспективу!
    31.08.2023
    даведка, хіба дайшла? напісата ж - у перспектыве 

Цяпер чытаюць

У ЗША разглядаюць магчымасць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі1

У ЗША разглядаюць магчымасць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

У 49 гадоў памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Мінска4

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ30

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену10

Адзін з беспілотнікаў упаў за 400 метраў ад маршруту Пуціна з Нова-Агарова ў Крэмль1

У Мінск вярнулася зіма

Нацыянальны мастацкі музей змяніў дызайн білетаў. Як вам?4

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё3

Беларусы напісалі ў Канстытуцыйны суд больш за 113 скаргаў. Міклашэвіч: Прыдатныя толькі 5% з іх1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША разглядаюць магчымасць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі1

У ЗША разглядаюць магчымасць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць