Літаратура33

Выйшла кніга «Круглая Square» Вала Клемэнта — іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі

Калі дарослы чалавек, юрыст, эмігруе ў чужую краіну, з цалкам іншай сістэмай права, мовы якой не ведае — у яго ўсё можа скласціся добра. Як у героя кнігі Вала Клемэнта, якую выдала выдавецтва Gutenberg Publisher.

Геня Руд, галоўны герой рамана, нарадзіўся ў Менску і палову жыцця пражыў на Круглай плошчы (цяпер плошча Перамогі). Ад «Дзюшэса» да цукерак «Чырвоны мак» — усе радасці савецкага дзяцінства былі яму даступныя, у адрозненне ад магчымасці проста адкрыць візу і паехаць у капіталістычны свет. Але вось ён ужо п’е India Pale Ale недзе ў ваколіцах Trafalgar square і прапануе нам усім аптымістычна глядзець у будучыню: аднойчы ён ужо назіраў, як разваліўся сімбіёз выпраўленча-працоўнага лагера з казармай і калгасам.

Як піша ў сваёй рэцэнзіі на твор Уладзімір Арлоў:

«Гэты раман — нязменна дасціпны, вельмі асацыятыўны, з элементамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!»

Кніга прадаецца на сайце выдавецтва, а таксама афлайн у Вільні.

Вал Клемэнт (сапраўднае імя Васіль Еўдакімаў) нарадзіўся ў 1957 годзе ў Мінску ў сям'і выкладчыкаў ВНУ.

Скончыўшы юрыдычны факультэт БДУ, па размеркаванні трапіў на працу ў органы пракуратуры Мінска. Праз пэўны час аўтар з палёгкай развітаўся з пракуратурай, а пракуратура з палёгкай развіталася з аўтарам.

Пасля таго ён абараніў дысертацыю на званне кандыдата юрыдычных навук і ўладкаваўся выкладчыкам на родны юрфак. У 1990 годзе быў запрошаны на працу ў адну з вядучых юрыдычных фірмаў Вялікабрытаніі ды пераехаў у Англію, што дало яму магчымасць набыць досвед заходняй юрыдычнай практыкі, вывучыць беларускую мову і паглядзець іншы, незнаёмы свет. Жыве ў Лондане.

Каментары3

  • беларуска
    22.09.2023
    "...пераехаў у Англію, што дало яму магчымасць набыць досвед заходняй юрыдычнай практыкі, вывучыць беларускую мову..."

    вывучыць беларускую, зьехаўшы ў Англію. каротка пра моўную сытуацыю.
  • Žvir
    23.09.2023
    Ja hetyja reflieksii asobna ŭziataha emihranta čytać nia budu. Padobnaje čytvo ŭ topie luchty, srač na hluzdy nia majučy nijakaj karyści, ni praktyčnaj, ni estetyčnaj, ni ŭ jakaści dośviedu ci novych viedaŭ. Nia sumny tvor ? O! heta dasiahnieņnie! Novy kryteryj u padychodzie da litaratury, i ničoha, što jon vykliučna subjektyŭny...
  • round плошча
    23.09.2023
    indian pale ale бурда, Лондан - нiчога добрага, а Мiнск - найлепшы горaд на зямлi

Цяпер чытаюць

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней11

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»16

Расія прапануе неразмяшчэнне «Арэшніка» ў Беларусі ўзамен на неразмяшчэнне амерыканскіх балістычных ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе5

«Камунарка» пачала прадаваць дубайскія цукеркі5

Беларус абурыўся «вар'яцкімі» цэнамі на красоўкі13

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу17

Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі. Дасталася і Фінляндыі9

У Крамлі да ідэі перамір'я ставяцца вельмі скептычна — Bild

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней11

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць