Свет55

«Я бачыў, як калоны фээсбэшнікаў везлі дзяцей у Беларусь». Былы палкоўнік ГРУ прыляцеў здавацца ў Гаагу 

Былы высокапастаўлены расійскі афіцэр Ігар Салікаў, які ўдзельнічаў у аперацыях ГРУ, ФСБ, ПВК «Вагнер» і ПВК «Рэдут», напісаў яўку з павіннай на імя Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Салікаў таксама даў інтэрв'ю, дзе закрануў тэму Беларусі. 

Ігар Салікаў пасля прылёту ў аэрапорт Амстэрдама. Фота: скрыншот відэа з ютуб-канала праекта «Гулагу.нет»

Выданне EenVandaag змагло пагутарыць з 60-гадовым былым расійскім разведчыкам і вагнераўцам Ігарам Салікавым, які праз Кейптаўн (ПАР) змог прыляцець у Амстэрдам, каб дабраахвотна здацца Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе за асабісты саўдзел у агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Па словах Салікава, ён праслужыў у расійскай арміі і выведцы 25 гадоў, паспеўшы даслужыцца да звання палкоўніка. Таксама ён быў старэйшым вайсковым інструктарам у наймітаў ПВК «Вагнер» падчас іх аперацый у Сірыі і некалькіх краінах Афрыкі.

Удзельнічаў былы расійскі афіцэр і ў аперацыях ГРУ / ФСБ на тэрыторыі Украіны яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі.

«Я ўдзельнічаў у расійскіх дзеяннях на ўсходзе Украіны яшчэ з 2014 года. Я падтрымліваў так званых сепаратыстаў і быў сведкам фальсіфікацыі рэферэндуму ў Данецку, які нібыта зрабіў яго «народнай рэспублікай». Для падрабляння рэферэндуму на мясцовых службовых асоб аказваўся ціск і фізічны гвалт. Ведаю, хто аддаваў загады», — распавёў Ігар Салікаў выданню EenVandaag.

Акрамя таго, па словах былога палкоўніка ГРУ, той быў сведкам першых момантаў расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе, у тым ліку з беларускага кірунку.

Салікаў адзначыў, што ўжо тады расійскія спецслужбы пачалі масава вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь, а ў дачыненні да грамадзянскіх асоб і ваеннапалонных прымяняліся катаванні і смяротныя пакаранні. 

«Цэлыя калоны супрацоўнікаў ФСБ на легкавых аўтамабілях і невялікіх фургонах без бацькоўскай згоды везлі вялікую колькасць дзяцей праз мяжу Беларусі. Таксама я быў сведкам зверстваў у адносінах да ўкраінскіх грамадзянскіх асоб і ваеннапалонных», — заявіў былы палкоўнік ГРУ.

Салікаў дадаў, што добра ведае камандную структуру расійскіх спецслужбаў і тых, хто аддаваў загады па Украіне і нясе адказнасць за ваенныя злачынствы. Ён упэўнены, што можа даць каштоўную інфармацыю Міжнароднаму крымінальнаму суду і пры гэтым цалкам усведамляе, што можа быць сам прыцягнуты да адказнасці. 

Былы расійскі афіцэр ужо падаў заяву на міжнародную абарону ў Нідэрландах.

Прылёту Салікава ў Нідэрланды таксама пасадзейнічаў расійскі антываенны праект «Гулагу.нет», якому той таксама даў інтэрв'ю, дзе падрабязна распавёў пра свой службовы шлях і ўдзел у вайне супраць Украіны.

Салікаў казаў, што ў самым пачатку вайны камандаваў адным з падраздзяленняў ПВК «Рэдут» (падпарадкоўваецца Мінабароны Расіі). А перад гэтым узначальваў 4 аддзел Упраўлення спецаперацый так званай «Генпракуратуры ДНР».

Каментары5

  • ром
    19.12.2023
    Пофиг
    Очередной бегун будет рассказывать очевидные вещи
  • Мэрэдыантус
    19.12.2023
    Цераз ПАР... А там расейцаў даволі шмат. Пры мне група сялілася ў гатэль (вельмі мілы гатэльчык, проста цудоўны), маладога ўзросту мужчыны і кабеты. З размоваў зразумеў, што яны ад прызыву чухнулі, і ў ПАР не на доўга, транзытам у Аргентыну... Дарэчы, ПАР вельмі годная краіна для турызму й адпачынку. На мой густ значна лепей, чым тая кітайская выспа. Ну, так, крайм там прысутнічае, але, калі адмыслова не шукаць сваёй дупе прыгодаў, ён застаецца незаўважаным. Усё танна, якасна, персанал і тамтэйшыя цывілізаваныя, не ў прыклад Ангола, Нігерыя ці той малярыйны Занзібар. Ляцець туды лепш за ўсё з КЛМ (Амстэрдам - Кейп Таўн), альбо цераз Доху ў Ёханэсбург. Першы варыянт лічу больш просты і камфортны.
  • ..
    19.12.2023
    Больше похоже на очередную рашковскую спецоперацию, слишком уж "вкусный" для Гааги персонаж. И то он видел, и тех вез, и при этом присутствовал, и Кеннеди видел кто застрелил - сбыча всех мечт, подарок под елочку. В жизни так бывает очень редко. Ну и Осечкин мутный персонаж с бэкграундом, на него только фрики вроде Латыниной клюют. Предположу, что будет выведывать, как там развиваются судебные дела, а в нужный момент скажет "извините, все выдумал, наказывайте меня - депортируйте домой".

Цяпер чытаюць

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна13

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння спікіраваў адразу на шэсць капеек3

Карпянкоў расказаў, як узмацнілі ахову калоній — «збегчы практычна немагчыма»9

Экс-аднаклубнік беларуса з Македоніі загінуў, калі ратаваў людзей з пажару начнога клуба, дзе загінулі 59 чалавек

Што ўказвае на высокую рызыку суіцыду ў чалавека, які пра гэта кажа? Адказвае псіхіятр4

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча13

Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі на выгнанні3

Перасякаць мяжу Беларусі з Латвіяй можна будзе толькі аўтатранспартам

Трамп прызнаўся, што спрэчка з Зяленскім у Белым доме была часткай ціску на Украіну15

Настаўніца расказала, як педагогі вымушаны справаздачыцца за паездкі за мяжу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна13

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць