Трэнер Венгрыі пра траўму Варгі: У яго пералом косткі твару. Ён больш не згуляе на Еўра
Марка Росі распавёў пра траўму форварда зборнай Венгрыі Барнабаша Варгі, атрыманую падчас паядынку з Шатландыяй.

Скрын трансляцыі
«Мы чулі, што яго стан стабільны. Ён знаходзіцца пад наглядам у бальніцы. Мы ведаем, што ў яго пералом [тварнай косткі]. Не ведаем, ці прыйдзецца яго апераваць, але ён дакладна больш не згуляе на гэтым Еўра. Але самае галоўнае, што з ім усё ў парадку», — сказаў галоўны трэнер зборнай Венгрыі.
Інцыдэнт здарыўся ўчора падчас матча Шатландыя — Венгрыя на Еўра-2024. Варга бег на вароты і сутыкнуўся ў штрафной з галкіперам шатландцаў Ангусам Ганам, пасля чаго страціў прытомнасць і некалькі хвілін нерухома ляжаў на зямлі. Гульцы Венгрыі акружылі яго і закрылі ад чужых вачэй коўдрай.

Скрын трансляцыі
Затым Варгу эвакуявалі на насілках.
Каментары