Усяго патроху

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

У сацсетках абмяркоўваюць шакавальную гісторыю з Аўстраліі: маладую маці абвінавачваюць у тым, што яна давала маленькай дачцэ прэпараты для стварэння бачнасці сур'ёзнага захворвання. Дзяўчынка перанесла дзве аперацыі на галаўным мозгу.

Allanah Harris Алана Харыс Аллана Харрис
Алана Харыс з дачкою Дэйзі. Фота было размешчана на сайце для збору сродкаў GoFundMe

33-гадовая жыхарка Аўстраліі, маці чацвярых дзяцей Алана Харыс у пачатку гэтага года стала расказваць у інстаграме і тыктоку пра «пакуты» сваёй малодшай дачкі Дэйзі, піша The Sun.

Алана дзялілася сваім расчараваннем у дактарах і публікавала кранальныя пасты, выказваючы страхі за здароўе Дэйзі. У жніўні Алана заявіла, што дзяўчынку экстранна шпіталізавалі пасля страты прытомнасці:

«Дэйзі некалі была жыццярадаснай і актыўнай дзяўчынкай, але нядаўна яе стан рэзка пагоршаў, і цяпер яна, падобна, знаходзіцца ў стане, які нагадвае кому, ужо больш за 100 гадзін. На жаль, для Дэйзі няма бяспечных лекаў або стымулятараў, якія маглі б дапамагчы ёй выйсці з гэтага стану. За час, пакуль яна знаходзілася «ў сне», ёй зрабілі мноства ўколаў і ўзялі масу аналізаў крыві, але яна нават не міргнула».

У верасні Алана распавяла, што Дэйзі паўторна шпіталізавалі пасля таго, як яна стала млявай і відавочна нездаровай. Яна падрабязна апісала пухліны, якія нібыта ціснулі на мозг дачкі, і расказала, што за тыдзень дзяўчынка перанесла дзве аперацыі на галаўным мозгу. Пазней Алана паведаміла, што пасля перанесеных аперацый стан дзяўчынкі не палепшаў, і яна арганізуе паліятыўную дапамогу ёй у сябе дома.

Harris Family сям'я Харыс семья Харрис
Дэйзі Харыс. Фота з выдаленага акаўнта ў інстаграме

Як паведамляецца, на працягу лета і пачатку восені было адкрыта некалькі дабрачынных рахункаў для збору сродкаў на лячэнне Дэйзі. Акрамя самой маці, рахунак адкрыла бабуля дзяўчынкі па бацькоўскай лініі, адзін сябар сям'і і нават мясцовая спартыўная зала. Агулам за некалькі месяцаў атрымалася сабраць суму, эквівалентную $16 тысячам.

Алана Харыс сцвярджала, што ў яе дачкі дыягнаставалі эпілепсію, інфантыльныя спазмы (рэдкую, але сур'ёзную форму сутаргаў у немаўлят і маленькіх дзяцей) і туберозны склероз (рэдкае генетычнае захворванне, якое выклікае рост дабраякасных пухлін у мозгу і іншых органах).

Паводле інфармацыі бабулі Дэйзі, якую яна прывяла на сайце для збору сродкаў, дзяўчынка таксама пакутуе ад неўстаноўленага расстройства або захворвання ў галаўным мозгу і ачаговай коркавай дысплазіі.

Аднак у кастрычніку сям'я нечакана спыніла сваю актыўнасць у сацыяльных сетках, акаўнты былі выдалены, а пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што маці дзяўчынкі змагла падмануць дактароў, прымусіўшы іх зрабіць Дэйзі дзве непатрэбныя аперацыі на галаўным мозгу. Пазней дакументы, атрыманыя журналістамі, паказалі, што хвароба Дэйзі была не настолькі сур'ёзнай, як гэта сцвярджала яе маці.

Алану абвінавачваюць у тым, што для таго, каб выклікаць сур'ёзныя сімптомы ў сваёй здаровай дачкі, яна давала ёй бензадыязепін — псіхатропны сродак, якія звычайна прымяняецца для лячэння такіх станаў, як трывожнасць, бяссонніца і сутаргі.

Па інфармацыі, даступнай з мясцовых СМІ, медсёстры паднялі трывогу пасля таго, як убачылі відэа Аланы ў сацыяльных сетках. Яны засумняваліся ў праўдападобнасці яе аповедаў. У выніку бальніца перадала інфармацыю ў паліцыю, падазраючы, што Дэйзі магла быць падвергнутая наркатычнаму ўздзеянню падчас шпіталізацыі.

Праведзены таксікалагічны аналіз пацвердзіў наяўнасць бензадыязепіну ў арганізме Дэйзі.

Гэты факт разам з маўчаннем сям'і працягвае бударажыць грамадскасць. На гэты момант трое іншых дзяцей Аланы забралі з-пад яе апекі. 27-гадовы муж жанчыны заявіў, што нічога не ведаў.

Па адной з тэорый, якую выказваюць карыстальнікі інтэрнэту, у Аланы можа быць хранічнае сімулятыўнае расстройства вядомае як «дэлегаваны сіндром Мюнхгаўзена». Пры яго наяўнасці бацькі наўмысна выклікаюць у дзіцяці сімптомы хваробы або перабольшваюць наяўныя, каб звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Такія дзеянні здзяйсняюць часцей жанчыны.

Адзін з самых вядомых выпадкаў — справа Джыпсі Роўз Бланшар. Маці дзяўчынкі маніпулявала яе здароўем, пераконваючы асяроддзе, што яе дачка пакутуе ад мноства сур'ёзных захворванняў, у тым ліку лейкеміі і мышачнай дыстрафіі. Гэта прывяло да таго, што Джыпсі была падвергнутая шматлікім непатрэбным медыцынскім працэдурам і аперацыям, а сама маці выкарыстоўвала хваробу дачкі для атрымання спагады і грошай. Па матывах гэтай гісторыі ў 2019 годзе быў зняты міні-серыял «Прытворства» (The Act).

Адносна Аланы і яе дачкі Дэйзі пакуль нельга нічога сказаць дакладна. Улады Аўстраліі праводзяць расследаванне па справе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё2

Беларусы напісалі ў Канстытуцыйны суд больш за 113 скаргаў. Міклашэвіч: Прыдатныя толькі 5% з іх

Праблемы з візамі на канцэрт Каржа ў Варшаве — беларусы атрымліваюць адмовы па незразумелых прычынах14

Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя10

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней34

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах4

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках2

«А мяне за што?» І купцы са Смаленска, якія нахабна збіваюць кошт дзедавай хаты — страшная кніга пра наступствы5

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць