Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША Марка Рубіа ў сваёй заяве заклікаў рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных вязняў з турмаў Беларусі. Ён назваў лічбу палітвязняў у краіне — 1300 чалавек.

У заяве Рубіа з назваю «Вітаючы вызваленне грамадзян ЗША і палітычных зняволеных з палону ў Беларусі» гаворыцца, што «моцнае кіраўніцтва прэзідэнта Трампа прывяло да вызвалення амерыканца, несправядліва затрыманага ў Беларусі, і двух палітычных зняволеных».
«Мы па-ранейшаму адданыя справе вызвалення іншых грамадзян ЗША ў Беларусі і іншых краінах. Мы заклікаем вызваліць амаль 1300 палітычных зняволеных, якія застаюцца ў турмах па ўсёй Беларусі», — напісаў кіраўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства.
З Беларусі ў Літву амерыканскія дыпламаты вывезлі палітзняволенага супрацоўніка «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка, актывістку Алену Маўшук і грамадзяніна ЗША, імя якога не раскрываецца.
Раней рэжым Лукашэнкі вызваліў яшчэ адну амерыканскую грамадзянку — ураджэнку Беларусі Анастасію Нюфер.
Каментары
решила показать своё превосходство над другой ягодой одного поля?