Мінінфарм заблакаваў 15 тысяч «дэструктыўных» інтэрнэт-рэсурсаў
У мінулым годзе — 3 150 інтэрнэт-сайтаў.

За 10 гадоў у Беларусі было заблакавана каля 15 тысяч «дэструктыўных» рэсурсаў. Такія даныя прывёў міністр інфармацыі Марат Маркаў, піша БелТА.
«Міністэрства інфармацыі за 2024 год заблакавала доступ да больш чым 3 150 інтэрнэт-рэсурсаў, якія фактычна мелі дэструктыўную накіраванасць», — заявіў Маркаў.
Міністр назваў гэта «інфармацыйнай барацьбой» і падкрэсліў, што ўвага да Беларусі з боку «апанентаў» не змянілася.
«Калі мы гаворым пра якасць работы, нельга забываць, што акрамя пернікаў, Міністэрства інфармацыі абавязана выкарыстоўваць і бізун. На жаль, але гэта даводзіцца рабіць, бо ніхто сёння не адмяняў інфармацыйную барацьбу», — адзначыў Маркаў.
Кіраўнік Мінінфарма лічыць, што на «расхістванне сітуацыі» ў Беларусі выдзяляюцца мільярды: «Зараз USAID крыху прыціснулі, і адразу з’явіліся лічбы, якія ўкладаліся, у тым ліку ў барацьбу супраць Беларусі».
Каментары
Скоро будут как с мобильной связью, где абонентов больше, чем людей живёт в РБ.