Грамадства

Берасцейца Сяргея Пятрухіна паставілі ў турме на прафілактычны ўлік

Пра гэта ён напісаў у адным з лістоў. Сяргей, якога нядаўна перавялі з СІЗА ў Мінску ў магілёўскую турму №4, паведаміў, што яго паставілі на прафілактычны ўлік «за экстрэмізм». Адбылося гэта пасля таго, як блогер напісаў заяву на следчага, каб у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

Праваабаронцы тлумачаць, што прафулік азначае, што Пятрухіна цяпер канваююць у кайданках як па тэрыторыі месцаў абмежавання волі, так і за яе межамі, піша Брэсцкая газета.

Сяргея Пятрухіна і яго калегу па ютубе-канале «Народны рэпарцёр» Аляксандра Кабанава перавялі з СІЗА ў Мінску ў Магілёў, дзе яны чакаюць суда. Раней планавалася, што суд пройдзе ў Брэсце, але старшыня Брэсцкага абласнога суда Антон Гушчын накіраваў справу ў Вярхоўны суд для змены яе юрысдыкцыі, каб яна магла разглядацца за межамі Брэсцкай вобласці.

Ім выстаўлена абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады), арт. 369 КК РБ (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў) і арт. 391 КК РБ (абраза суддзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыццяўленнем імі правасуддзя).

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасярод Адэсы расстралялі экс-кіраўніка сілавога блоку Правага сектара

Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі

На плошчы Перамогі прапануюць арэндную кватэру за 163 рублі1

У Дэнверы ў аэрапорце загарэўся пасажырскі самалёт

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве3

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

У 49 гадоў памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Мінска4

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ30

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць