Сайт «Анлайнера», ТАСС і іншых папулярных рэсурсаў узламалі хакеры Anonymous і размясцілі антываенныя заклікі
Папулярны беларускі сайт «Анлайнер» быў узламаны. Прыходзяць звесткі пра такія ж узломы расійскіх сайтаў, прынамсі ТАСС, «Фантанкі», «Известий», «Коммерсантъ», Buro 24/7, Мел, E1.

Паведамленне рассылаецца нібыта ад імя «неабыякавых журналістаў Расіі».
«Дарагія грамадзяне. Заклікаем вас спыніць гэтае вар'яцтва, не адпраўляйце сваіх сыноў і мужоў на верную смерць. Пуцін прымушае нас хлусіць і падвяргае небяспецы. Нас ізалявалі ад усяго свету, перасталі купляць нафту і газ. Праз некалькі гадоў мы будзем жыць як у Паўночнай Карэі. Навошта гэта нам? Каб Пуцін патрапіў у падручнікі? Гэта не наша вайна, спынім яго!
Гэтае паведамленне выдаляць, а некаторых з нас звольняць ці нават пасадзяць. Але мы не можам больш гэтага трываць», — гаворыцца ў паведамленні.
На застаўцы стаіць лога групоўкі хакераў Anonymous.
-
У ЗША абвясцілі аб адмене падпісак на міжнародныя навінавыя агенцтвы для «Радыё Свабоды» і «Голасу Амерыкі»
-
Украінская паліцыя затрымала чалавека, якога падазраюць у забойстве актывіста Дзям'яна Ганула
-
Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў
Каментары