Грамадства

У гродзенскай турме пачаўся суд па справе Мікалая Аўтуховіча. Яму пагражае расстрэл

Некаторых абвінавачаных трымаюць ў асобных клетках — нібыта яны «асабліва небяспечныя».

Фота БелТА

На судовы працэс пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных. Іншых родных у залу судовых паседжанняў не пусцілі.

Мікалай Аўтуховіч заявіў адвод суддзі Ён запатрабаваў замены Максіма Філатава, аднак заявіў, што будзе заяўляць адвод і любому іншаму суддзі. Пасля нарады Філатаў адмовіў у адводзе, бо для яго «няма падстаў».

Аб адводзе складу суда заявіў таксама Уладзімір Гундар. Суд таксама прыняў рашэнне аб адхіленні адводу ў сувязі з яго неабгрунтаванасцю.

Некалькі пацярпелых па сямейных і службовых прычынах не змаглі з'явіцца на пасяджэнне суда. Яны падалі пазоў аб разглядзе справы без іх прысутнасці.

Падчас суда Мікалай Аўтуховіч заявіў хадайніцтва аб змене меры стрымання для Любові Рэзановіч. Суд адхіліў хадайніцтва.

Аўтуховіча пасля двух заўвагаў суда выдалілі з залы пасяджэння да заканчэння працэсу.

Таксама суддзя зрабіў перапынак, каб дактары агледзелі Любоў — яна скардзіцца на боль у скронях.

Галоўны фігурант крымінальнай справы, Мікалай Аўтуховіч, абвінавачваецца па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, 6 з іх — за асабліва цяжкія злачынствы.

Фота БелТА

Адзін са складаў прадугледжвае вышэйшую меру пакарання (расстрэл або пажыццёвае пазбаўленне волі), піша Белта.

Сярод дзеянняў, інкрымінаваных Мікалаю Аўтуховічу, — здрада дзяржаве, садзейнічанне ў тэрарыстычнай дзейнасці, незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, замах на захоп улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне злачыннай арганізацыі, распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці. А таксама шэраг іншых складаў злачынстваў, такіх як кантрабанда, акт тэрарызму.

У крымінальнай справе больш за 65 тамоў.

Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Іх абвінавачваюць у падпале аўтамабіляў і дамоў супрацоўнікаў міліцыі.

Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі». 

Па справе таксама праходзяць Уладзімір Гундар (ужо асуджаны да трох гадоў калоніі паводле арт. 366 КК), Вольга Маёрава, Галіна Дзербыш, Віктар Снегур, Павел Сава, Дзмітрый, Сяргей, Павел і Любоў Разановічы.

Паводле праваабаронцаў, працэс будзе весці Максім Філатаў, які вынес прыгавор актывісту Вітольду Ашурку. Пасля таго працэсу Філатаў пайшоў на павышэнне, цяпер ён працуе ў Гродзенскім абласным судзе.

Чытайце таксама: 

Хто такі Мікола Аўтуховіч, якога затрымалі за «тэрарызм»? Яго біяграфіі хапіла б на дзесяцярых — вайна, бізнэс, палітыка, галадоўкі, турма

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз4

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз

Усе навіны →
Усе навіны

У Іраку забіты адзін з лідараў «Ісламскай дзяржавы»1

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў7

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У ЗША падумваюць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі72

У рукі сілавікоў трапілі дакументы Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. Як гэта магло адбыцца?8

Блогерка скрала дзіця вомбата ў ягонай маці. Гэта абурыла ўсю Аўстралію4

Ціханоўская: Сённяшні дзень калісьці стане сапраўдным святам6

Знайшлося яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Амкадорам» кіруе не Шакуцін, а менеджары БелАЗа

На вайне знік без вестак «Беларус» — жыхар Бараўлянаў, які ўхіляўся ад беларускага войска, але пайшоў паміраць за Расію10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз4

Лукашэнка хоча пабудаваць другую АЭС на патрэбы Расіі і акупаваных украінскіх тэрыторый. Але яго чакае сюрпрыз

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць