Грамадства1212

КДБ пацвердзіў, што да дыверсіі ў Мачулішчах меў дачыненне «Байпол»

КДБ зрабіў заяву, з якой вынікае, што ён лічыць вінаватымі ў дыверсіі супраць расійскага самалёта на аэрадроме ў Мачулішчах прадстаўнікоў беларускага падполля, хоць наўпрост пра «Байпол» не кажа.

У тэрміналогіі КДБ «Байпол» фігуруе як

«агентура спецслужбаў Рэспублікі Польшча з ліку так званых збеглых беларусаў — прыхільнікаў гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу, актыўных удзельнікаў падзей жніўня 2020 года».

КДБ паведамляе пра паспяховую «аперацыю па пошуку і затрыманні злачынцаў». У яе выніку яго службоўцам нібыта ўдалося «выкрыць і ліквідаваць агентурную сетку з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прымалі ўдзел у забеспячэнні дзейнасці агента-тэрарыста, яго легалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і няўдалай спробы эвакуацыі».

Выяўленыя КДБ людзі былі «прыцягнутыя да супрацьпраўнай дзейнасці беларускімі экстрэмісцкімі палітэмігранцкімі цэнтрамі, якія фактычна па заданні ўкраінскіх і польскіх спецслужбаў выкарыстоўвалі іх як расходныя матэрыялы».

Усяго па крымінальнай справе, распачатай за «акт тэрарызму», праходзіць, як паведамляецца, больш за 20 чалавек.

Перад гэтым КДБ заявіў, што «на адной з явачных кватэр затрыманы грамадзянін Украіны Швец Мікалай Уладзіміравіч 1993 года нараджэння, які распачаў спробу здзяйснення акта тэрарызму на беларускім ваенным аб'екце — аэрадроме Мачулішчы ў Мінскім раёне 26 лютага 2023 года».

Раней арыенціроўкі на Мікалая Швяца сілавікі рассылалі па розных установах па Беларусі.

Сілавікоў за гэту аперацыю нават узнагародзілі. Старшыня КДБ Іван Церцель атрымаў ордэнам «За службу Радзіме» I ступені, старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў — ордэны «За службу Радзіме» II ступені.

«Я прашу вас і даручаю вам, як я вам казаў, усіх, нават калі іх будуць тысячы, нашых хлопцаў, якія праводзілі гэтую аперацыю і ўдзельнічалі ў ёй, прадставіць да ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі», — даў наказ Аляксандр Лукашэнка.

Каментары12

  • За Свабоду!
    07.03.2023
    Тое, што гэта нашы, беларусы і так зразумела ўсім, акрамя ябацек.
    А дыктатура хоць бы адной лініі хлусні прытрымлівалась, а то "Польшча" ад КДБ, а ад Лукі ўжо "Украіна".
  • даведка
    07.03.2023
    Диверсия — это то, что было и проспал КГБ, акт терроризма — это то, что "героически" раскрыл тот же КГБ. 
  • Kraken
    07.03.2023
    даведка, тэракты - гэта калі рашысты з тэрыторыі Беларусі запускаюць ракеты па гарадах Украіны. Дыверсіі - калі з беларускай мяжы заходзяць ДРГ.
    А ўдар па самалёце-карэктыроўшчыку А-50 - гэта антытэрарыстычны акт, здзейснены мясцовымі партызанамі супраць лукашысцкіх і рашысцкіх тэрарыстаў.

Цяпер чытаюць

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасярод Адэсы расстралялі экс-кіраўніка сілавога блоку Правага сектара

Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі

На плошчы Перамогі прапануюць арэндную кватэру за 163 рублі1

У Дэнверы ў аэрапорце загарэўся пасажырскі самалёт

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве3

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

У 49 гадоў памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Мінска4

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ30

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць