Вайна1717

Залужны: Усе б здзівіліся, каб украінцы пайшлі ў наступ з лукамі і стрэламі, але чамусьці ўсе лічаць нармальным, што ўкраінцы ідуць у наступ без сучасных самалётаў

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны даў інтэрв'ю Washington Post. Вось кароткія тэзісы.

Уладзімір Зяленскі, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак і Валерый Залужны. Фота з фэйсбука намесніка міністра абароны Ганны Маляр

— Яго раздражняе, калі кажуць, што ўкраінскае наступленне павольна прасоўваецца. Гэта не шоу, дзе можна рабіць стаўкі. Кожны метр даецца крывёю.

— Ён увесь час на сувязі з галоўнакамандуючым арміі ЗША Маркам Мілі і ўвесь час просіць павялічыць пастаўкі ўзбраення і боепрыпасаў. Мілі добра ўсё разумее, але пастаўкі не залежаць толькі ад яго аднаго.

— Украіна атрымала танкі «Леапард» не для таго, каб тыя ездзілі на парадах, а для баявой працы. На полі бою любы «Леапард» — цэль для ворага.

— Вайсковая дактрына НАТА — гэта добра, але калі ў цябе ёсць паветраная перавага над праціўнікам. Краіны НАТА маюць шмат самалётаў, і яны могуць дазволіць сабе прытрымлівацца ёй цалкам.

— Знішчальнікі, якія стаяць на гэты момант на ўзбраенні ва Украіны, не могуць супрацьстаяць расійскім. Украіне не трэба шмат самалётаў, але Украіне патрэбныя самалёты новага пакалення. Усе б здзівіліся, каб украінцы пайшлі ў наступ з лукамі і стрэламі, але чамусьці ўсе лічаць нармальным, што ўкраінцы ідуць у наступ без сучасных самалётаў.

— Мяцеж ПВК «Вагнер» пакуль што не аслабіў расійскія лініі абароны. Яе перадыслакацыя ў Беларусь — гэта таксама пагроза, але перад Украінай цяпер столькі пагроз, што калі пералічваць усе, то галава пойдзе кругам.

— УСУ працягнуць наступаць, што б там ні было з Запарожскай АЭС або пагрозамі ядзерных удараў. Рускія ўсё робяць з мэтай запалохвання, але здавацца перад запалохваннем ніхто не збіраецца.

Каментары17

  • жэўжык
    30.06.2023
    Vad, не ўсе ва Украіне (ды і ў заходняй Еўропе) чакалі такой крыважэрнасці ад нашых усходніх суседзяў. Раззбраеннем у той, ці іншай ступені займаліся ўсе цывілізаваныя краіны. І замест танкаў/знішчальнікаў займаліся эканомікай, навукай, экалогіяй, ...
  • Спадар
    30.06.2023
    CЛАВА УКРАІНЕ!✌
  • mikola
    30.06.2023
    Interv*iu  neikai Amerykanskai Gazete ? Forma (ubranne)  na im neika *ni svecka*....Adkul usio geta?

Цяпер чытаюць

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасярод Адэсы расстралялі экс-кіраўніка сілавога блоку Правага сектара

Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі

На плошчы Перамогі прапануюць арэндную кватэру за 163 рублі1

У Дэнверы ў аэрапорце загарэўся пасажырскі самалёт

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве3

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

У 49 гадоў памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Мінска4

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ30

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць