Грамадства2222

«У Цапкалы нейкая выпадковасць у бачанні будучай Беларусі, а вось у Веранікі вялікі патэнцыял» — Кныровіч

У новым выпуску ТОКу вядомы бізнесмен Аляксандр Кныровіч даў сваю ацэнку Валерыю і Веранікі Цапкалаў. І параўнаў з Сахашчыкам.

Падчас гутаркі Аляксандр Кныровіч адказваючы на пытанне, чаму ў Валерыя Цапкалы не атрымалася, звярнуў увагу на яго жонку:

«Мне вельмі шкада, што Вераніка Цапкала як адна з трох жанчын, якія стаялі на плошчах, сёння не ўдзельнічае ў беларускай палітыцы так, як яна магла б удзельнічаць. Таму што ў яе таксама быў патэнцыял, параўнальны з Ціханоўскай. Мне шкада, што іх дарогі разышліся».

Адносна Валерыя Цапкалы Кныровіч заўважыў: «Для таго, каб удзельнічаць у палітыцы, патрэбна нейкая ідэалагічная аснова. Трэба быць за нешта і [трэба быць] цвёрдым у сваіх перакананнях. Тое, што я бачу ў Валерыя Цапкалы, гэта нейкая выпадковасць уяўленняў аб будучым Беларусі».

Акрамя гэтага, як адзначыў бізнэсмен, у дзеяннях Цапкалы ён не бачыць паслядоўнасці:

«Патэнцыял як бы вялікі. А патэнцыял у Веранікі да гэтай пары вялікі. Але вось уплыў, на жаль, зусім нязначны. Я не бачу паслядоўнасці. Таму што нават у дзеяннях Валерыя Сахашчыка я бачу нейкую паслядоўнасць. Мы ўжо ведаем яго погляды, прамалінейнасць, памылкі. Мы можам нават прадказаць, як да нейкай падзеі паставіцца Валерый Сахашчык. Гэта не падобна да пазіцыі Цапкалы».

Watch on TikTok

Глядзіце цалкам:

Каментары22

  • Нацыянальны герой Беларусі па версіі Веранікі Ц.
    19.05.2024
    Вераніка Цапкала ў жніўні 2020га заклікала Владіміра Владіміровіча падтрымаць беларускі народ і казала, што калі б Пуцін падтрымаў волю большасці беларускага народа, то стаў бы нацыянальным героем Беларусі.
    https://www.youtube.com/watch?v=STKa4MI_7e0
  • Someone
    19.05.2024
    Калі вы ўжо збіраецеся з яго адказаў на ТОКу рабіць асобныя артыкулы, каб мы лепш даведаліся пра погляды гэтага персанажа, дык калі ласка разгарніце адказ на пытанне "чым ты зарабляеш".
    Што ён канкрэтна робіць? Які яшчэ (анты)прапагандыст? Хто і на што яму грошы дае? Якая кваліфікацыя, веды або нешта іншае патрэбна каб знайсці такую працу?
  • user
    19.05.2024
    Потенциал склочницы у неё

Цяпер чытаюць

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск вярнулася зіма

Нацыянальны мастацкі музей змяніў дызайн білетаў. Як вам?4

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё2

Беларусы напісалі ў Канстытуцыйны суд больш за 113 скаргаў. Міклашэвіч: Прыдатныя толькі 5% з іх

Праблемы з візамі на канцэрт Каржа ў Варшаве — беларусы атрымліваюць адмовы па незразумелых прычынах14

Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя10

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней34

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах4

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў2

Тры порцыі марожанага і пераапранутая бабуля ў лесе — як затрымлівалі забойцу з праспекта Ракасоўскага і яго бацькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць