Грамадства11

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні

«Сказалі, што Лукашэнка можа падпісаць, хай чакаюць».

Фота: Вясна

Палітвязням, тэрміны якіх блізкія да завяршэння, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Такую інфармацыю перадала Радыё Свабода крыніца са спасылкай на сваякоў зняволеных калоніі № 15 пад Магілёвам. Сваё імя крыніца прасіла не называць у мэтах бяспекі. Крыніца дадала да гэтай інфармацыі некаторыя падрабязнасці.

«На пачатку месяца з калоніі па амністыі выйшлі палітвязні, у якіх вялікія праблемы са здароўем. Некалькі чалавек. А цяпер выклікалі палітвязняў, у якіх са здароўем адносна нармальна, але ў іх неўзабаве заканчваюцца тэрміны.

Месяц, а то і пара тыдняў — і на свабоду. І прапанавалі ім пісаць прашэнні аб памілаванні. Сказалі, што Лукашэнка можа падпісаць, хай чакаюць. Некаторыя цяпер думаюць, ці варта пагаджацца, бо і без таго спадзяюцца выйсці неўзабаве на волю», — расказала крыніца.

Колькасці тых, каму было прапанавана пісаць прашэнні аб памілаванні, суразмоўца не ведае.

«Гэта некалькі чалавек, не адзінкі. Але сярод іх дакладна няма тых, каму выходзіць на волю яшчэ няхутка», — сказала крыніца.

Паводле праваабаронцаў, у пачатку ліпеня на волю па амністыі і праз памілаванне выйшлі каля 20 палітвязняў. Па стане на 5 ліпеня праваабаронцы «Вясны» дакладна гаварылі пра 16 вызваленых палітзняволеных.

Тады публічна называлася толькі імя лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва, асуджанага на 10 гадоў калоніі, які хварэе на анкалогію. Пазней стала вядома, што тады ж на волю па памілаванні з гомельскай жаночай калоніі выйшлі палітзняволеныя Дар’я Лосік, Святлана Лупач, Паліна Палавінка, Тамара Астрэйка і Кацярына Мадзянкова.

Усе палітзняволеныя вышлі з калоніі №4 у Гомлі 3 ліпеня. Першапачаткова ў гэтым спісе фігуравала імя Сьвятланы Лупач, дачкі журналіста Змітра Лупача. Аднак пазней высветлілася, што Святлана выйшла на волю 2 ліпеня, бо ў яе скончыўся тэрмін зняволення.

Каментары1

  • СМ
    26.07.2024
    Просить не о том, чтобы срок скосили, а чтобы новый не давали? То есть уже вообще не важно за что и на какой срок посадили: пока не взмолятся о пощаде, будут сидеть вечно???!

Цяпер чытаюць

У ЗША разглядаюць магчымасць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі1

У ЗША разглядаюць магчымасць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

У 49 гадоў памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Мінска4

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ30

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену10

Адзін з беспілотнікаў упаў за 400 метраў ад маршруту Пуціна з Нова-Агарова ў Крэмль1

У Мінск вярнулася зіма

Нацыянальны мастацкі музей змяніў дызайн білетаў. Як вам?4

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё3

Беларусы напісалі ў Канстытуцыйны суд больш за 113 скаргаў. Міклашэвіч: Прыдатныя толькі 5% з іх1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША разглядаюць магчымасць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі1

У ЗША разглядаюць магчымасць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць