Грамадства

Яшчэ адзін беларускі праваслаўны святар прыняты ў клір Усяленскага патрыярхату

Архіепіскап Амерыкі Эльпідафор паведаміў пра рашэнне прыняць беларускага святара Пятра Пракапцова, які ў 2022 годзе мусіў пакінуць радзіму з-за палітычнага пераследу, у клір Грэчаскай праваслаўнай архіепіскапіі Амерыкі, піша «Хрысціянская візія».

Протаіерэй Пятро Пракапцоў падчас службы ў Прыбытках

Протаіерэй Пятро Пракапцоў — былы настаяцель прыходу храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Прыбыткі Гомельскага раёна. Гэтая мясцовасць знаходзіцца ўсяго за 5 км ад аэрадрома ў Зябраўцы, які выкарыстоўваўся расійскімі войскамі для авіяўдараў па Украіне.

Да святара шмат разоў звярталіся расійскія вайскоўцы, дыслакаваныя ў раёне названага аэрадрома, з просьбай асвячаць баявую тэхніку. Але Пракапцоў катэгарычна адмаўляўся, а каб пазбегнуць ціску, часова выехаў у паломніцтва ў Свята-Духаў манастыр у Вільню. Гомельскі архіепіскап Стэфан (Нешчарэт) падчас гэтай паездкі пагражаў святару пазбаўленнем сану і тым самым вымусіў вярнуцца ў Гомель.

Адразу пасля вяртання Пятро Пракапцоў быў выкліканы на размову да архірэя. Пасля гэтай гутаркі яму патэлефанавалі з Гомельскага ўпраўлення КДБ, дзе правялі апытанне аб прычынах паездкі ў Літву, як рабіў візу, ці супрацоўнічае з «Хрысціянскай візіяй». Пасля таго святара прымусілі падпісаць дакумент, што ён папярэджаны аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў, спансаванні тэрарыстычнай дзейнасці, перадачы звестак, якія ганяць палітычны лад і Лукашэнку, замежным СМІ, заклікаў да забастовак.

Баючыся далейшага ціску, Пракапцоў пасля таго быў вымушаны выехаць за мяжу. Архіепіскапам Стэфанам ён быў забаронены ў служэнні, але цяпер можа служыць ужо незалежна ад РПЦ.

Перад гэтым, у красавіку 2023 года, у юрысдыкцыю Усяленскага патрыярхату перайшлі беларускія святары Аляксандр Кухта і Георгій Рой, якія таксама пакінулі радзіму з прычын палітычнага пераследу і цяпер арганізуюць жыццё беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У ЗША падумваюць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі13

У ЗША падумваюць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве3

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

У 49 гадоў памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Мінска4

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ30

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену10

Адзін з беспілотнікаў упаў за 400 метраў ад маршруту Пуціна з Нова-Агарова ў Крэмль1

У Мінск вярнулася зіма

Нацыянальны мастацкі музей змяніў дызайн білетаў. Як вам?4

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША падумваюць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі13

У ЗША падумваюць забараніць уезд у краіну грамадзянам Беларусі з іміграцыйнымі і турыстычнымі візамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць