Свет33

Прэм'ер Ізраіля паведаміў пра забойства «пераемніка пераемніка» Хасана Насралы

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху запісаў відэазварот да жыхароў Лівана на англійскай мове, у якім паведаміў, што ізраільскія вайскоўцы забілі ўжо двух пераемнікаў загінулага кіраўніка» Хезбалы» Хасана Насралы.

Біньямін Нетаньяху падчас відэазвароту. Скрыншот з відэа

«Мы знішчылі тысячы тэрарыстаў, уключаючы самога Насралу, пераемніка Насралы і пераемніка яго пераемніка. Сёння «Хезбала» слабейшая, чым была за многія гады», — сказаў Нетаньяху.

Гаворачы пра пераемніка Насралы, Нетаньяху меў на ўвазе Хашэма Сафі ад-Дзіна, пра смерць якога ў выніку авіяўдару па бункеры на поўдні Бейрута паведаміла Al Arabiya 5 кастрычніка.

Імя загінулага «пераемніка пераемніка» Насралы Нетаньяху не ўдакладніў.

Лідар «Хезбалы» Хасан Насрала загінуў пры ўдары па падземным цэнтральным штабе групоўкі ў Бейруце ўвечары 27 верасня.

Каментары3

  • Ваяўнічы сіянізм
    08.10.2024
    Той, хто перамагае крывавых тэрарыстаў метадам крывавага тэрору, той сам яшчэ больш крывавы тэрарыст за тых, каго ён знішчыў. У рай ізраільскія забойцы дакладна не трапяць.
  • Прэм'ер
    08.10.2024
    Пераемніку пераемніка было два гады, мы перадухілілі злачынную дзейнасьцю ў зародку
  • Ботам
    08.10.2024
    Ліквідацыя тэрарыстаў, якіх спансуюць Іран і Расія гэта заўсёды добра.

Цяпер чытаюць

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасярод Адэсы расстралялі экс-кіраўніка сілавога блоку Правага сектара

Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі

На плошчы Перамогі прапануюць арэндную кватэру за 163 рублі1

У Дэнверы ў аэрапорце загарэўся пасажырскі самалёт

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве3

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

У 49 гадоў памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Мінска4

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ30

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць