Свет55

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»

Ізраільская Рада бяспекі сёння абмяркуе магчымы ўдар у адказ па Іране.

Ёаў Галант. Photo by Andrew Harnik/Getty Images

Пасяджэнне запланаваў прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньягу. Паводле інфармацыі журналістаў, кіраўнік урада патрабуе адабрэння Рады бяспекі для прыняцця канкрэтных рашэнняў аб ваенным адказе на дзеянні Тэгерана, піша Bild.

На мінулым тыдні Іран выпусціў па Ізраілі каля 200 ракет, аднак гэтая атака не прывяла да значных разбурэнняў. Акрамя таго, урад у Тэгеране актыўна падтрымлівае тэрарыстычную арганізацыю «Хезбала» ў Ліване і еменскіх хусітаў, якія рэгулярна атакуюць Ізраіль.

«Любы, хто паспрабуе нашкодзіць дзяржаве Ізраіль, заплаціць сваю цану. Наша атака на Іран будзе смяротнай, дакладнай і нечаканай», — заявіў міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант.

Напярэдадні Нетаньягу ўпершыню за апошнія два месяцы пагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Верагодна, размова якраз была прысвечана магчымаму ўдару Ізраіля па Іране.

Каментары5

  • Мх
    10.10.2024
    Дабазарацца гэтыя Ёавы да лаўкі ў нідэрландскай Гаазе. Распальванне вайны, і факітычна генацыда арабаў па нацыянальнай прыкмеце. Ізраіль павінен пачаць паважаць міжнароднае права, а не амаль 80 гадоў "абараняць" сябе спосабам генацыду суседніх народаў, анэксіі суседніх зямель, а ўсякую спробу супрацьстаяць гэтаму "бязмежжу" называць тэрарызмам.
  • не такі, як ёсць
    10.10.2024
    Мх, пайку адпрацавалі, тэрмінова пішыце ‘’таварышчу капітану’’ рапарт і ў люлю
  • Уго
    10.10.2024
    Обязательно жахнем!
    Но потом.

Цяпер чытаюць

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасярод Адэсы расстралялі экс-кіраўніка сілавога блоку Правага сектара

Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі

На плошчы Перамогі прапануюць арэндную кватэру за 163 рублі1

У Дэнверы ў аэрапорце загарэўся пасажырскі самалёт

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве3

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

У 49 гадоў памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Мінска4

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ30

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць