Грамадства

У Мінскі заапарк пераехаў леапард, якога вывезлі з акупаванага расіянамі Сватава

Расійскія войскі захапілі горад у Луганскай вобласці ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе. Баі каля Сватава ідуць і цяпер.

Фота: wnh.vet

У Мінскі заапарк прывезлі леапарда па мянушцы Порш. Яму каля 3-4 гадоў, апошнім часам жывёла знаходзілася ў расійскім хоспісе для дзікіх катоў «Дом тыгра».

Работнікі заапарка расказалі дзяржСМІ, што Порша выратавалі з зоны баявых дзеянняў, але без канкрэтыкі. Мяркуючы па ўсім, да 2022 года Порш разам з яшчэ адным леапардам жыў ва ўкраінскім Сватаве Луганскай вобласці.

Расійскія войскі захапілі горад у самым пачатку поўнамаштабнага ўварвання — 6 сакавіка 2022 года. У верасні расіяне на нейкі час пакінулі Сватава на фоне наступлення УСУ, аднак потым вярнуліся. З таго часу горад знаходзіцца непасрэдна ў зоне інтэнсіўных баявых дзеянняў.

Аб лёсе гаспадара двух леапардаў нічога невядома. У кастрычніку 2023-га жывёл са Сватава расійскія валанцёры вывезлі ў хоспіс у Ленінградскай вобласці, дзе ўтрымліваюць жывёл, якім патрэбны асаблівы догляд. Аднак Порш быў цалкам здаровы, і для яго шукалі новы паўнавартасны дом.

У выніку леапарда вырашылі перадаць у Мінскі заапарк, дзе, дарэчы, ужо жыве адзін леапард — 17-гадовы Леа. 

Для Порша ў заапарку арганізавалі асобны вальер з тэрасай. У заапарку расказваюць, што леапард хутка адаптаваўся да новага месца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда11

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў кіраўніку НАТА, чаму ЗША патрэбная Грэнландыя8

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах4

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках2

«А мяне за што?» І купцы са Смаленска, якія нахабна збіваюць кошт дзедавай хаты — страшная кніга пра наступствы5

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску16

У Іспаніі знайшлі фрагменты костак самага старажытнага з вядомых у Заходняй Еўропе людзей1

Звольнілі дырэктара Белдзяржфілармоніі1

Памёр Генадзь Забара

Расія не мае шанцаў у сутыкненні з Еўропай. Але з дзвюма ўмовамі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда11

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць