Свет22

Прызначаны Асадам пасол Сірыі ў Расіі назваў ягоныя ўцёкі «ганебнымі і зневажальнымі»

Крах карумпаванай сістэмы ў Сірыі за лічаныя дні сведчыць пра яе непапулярнасць як у грамадстве, так і ў войску, заявіў у інтэрв'ю прапагандысцкаму расійскаму рэсурсу RT Arabic амбасадар Сірыі ў Расіі Башар Джафары.

Башар Джафары

«Крах карупцыйнай сістэмы за лічаныя дні сведчыць пра яе непапулярнасць і адсутнасць падтрымкі як у грамадстве, так і сярод арміі і Узброеных сіл. Ганебныя і зневажальныя ўцёкі кіраўніка гэтай сістэмы пад покрывам ночы, без якога-небудзь пачуцця нацыянальнай адказнасці перад краінай, пацвярджае неабходнасць змен, якія адбыліся», — адзначыў дыпламат.

Ён выказаў надзею на «мірныя перамены» ў краіне.

Пры гэтым Башар Джафары з'яўляецца паслом Сірыі ў Маскве з 5 кастрычніка 2022 года, то-бок ужо два гады як прадстаўляе гэту самую карумпаваную сістэму ў краіне, якая была адной з яе галоўных саюзнікаў. Перад тым ён з 2006 па 2020 год быў прадстаўніком Сірыі ў ААН, а ў 2020—2022 гадах з'яўляўся намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны.

Каментары2

  • Ёсік
    09.12.2024
    Я шмат аддаў гадоў жыцьця гэтай карумпіраванай сістэме, але я заўсёды быў за народ Сірыі. Не забівайце мяне, калі ласка. Гэта як слухаць апраўданні кубракова, церцеля, ярмошынай ды іншых злачынцаў.
  • Андрусь
    09.12.2024
    Ёсік, так і будуць казаць калі Лукашэнкі не стане

Цяпер чытаюць

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасярод Адэсы расстралялі экс-кіраўніка сілавога блоку Правага сектара

Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі

На плошчы Перамогі прапануюць арэндную кватэру за 163 рублі1

У Дэнверы ў аэрапорце загарэўся пасажырскі самалёт

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве3

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

У 49 гадоў памёр экс-начальнік з Цэнтральнага РУУС Мінска4

У Мінску паставілі помнік з імперскім арлом. Адкрываць прыехаў памочнік Пуціна ФОТЫ30

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць