Ізраіль прапанаваў перадаць Украіне расійскую зброю, захопленую ў «Хезбалы» ў Ліване
Ізраіль прапанаваў перадаць Украіне расійскае ўзбраенне, захопленае Арміяй абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у Ліване ці канфіскаванае ў праціўнікаў Ізраіля ў іншых месцах. Пра гэта паведаміла пасольства Украіны ў Ізраілі на сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку.

«21 студзеня адбылася сустрэча пасла Украіны ў Дзяржаве Ізраіль Яўгена Карнійчука з намеснікам міністра замежных спраў Ізраіля Шарэн Хаскель. Падчас сустрэчы пасол выказаў падзяку за прапанову перадаць Украіне зброю расійскай вытворчасці, захопленую ЦАХАЛам», — гаворыцца ў апублікаваным паведамленні.
Раней такая прапанова была ўнесеная ў ізраільскі Кнесет. У пасольстве Украіны выказалі надзею, што яна атрымае станоўчае вырашэнне.
На сустрэчы абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва паміж Іранам і Расіяй у вайсковай сферы, якое ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі Украіны і Ізраіля.
Увосень 2024 года ізраільскія сухапутныя войскі выявілі падземную базу групоўкі «Хезбала» на поўдні Лівана. Гэты аб'ект выкарыстоўваўся як камандны цэнтр элітнага падраздзялення «Радван» і служыў месцам захоўвання розных відаў зброі, уключаючы расійскую. Сярод выяўленых узбраенняў былі ракеты, мінамётныя снарады, аўтаматы Калашнікава, боепрыпасы, бронекамізэлькі і іншы рыштунак.
Каментары
Камраду ВВПу ні забаронена
Старлінкі Ілона у войску рф ні блакуюцца ( акрамя тачкі Рамзана))))