Грамадства44

У Косаве адкрылі адрамантаваны палацава-паркавы ансамбль

У цырымоніі адкрыцця і ўводу ў эксплуатацыю Косаўскага палацава-паркавага ансамбля прынялі ўдзел міністр культуры Анатоль Маркевіч і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка. Сёння ў палацы праходзіць таксама навагодні баль для студэнтаў.

Рэканструкцыя комплексу пачалася ў 2008 годзе. Спецыяльная камісія ЮНЕСКА прызнала палац перспектыўным міжнародным турыстычным аб'ектам і выдзеліла на падрыхтоўчыя работы па яго аднаўленні грант у 50 тысяч даляраў.

Ужо ў 2017 годзе адкрылася першая экспазіцыя, у 2020-м прынялі першых наведвальнікаў рэстаран «Граф Пуслоўскі» і гатэль «Пуслоўскіх».

Косаўскі замак абавязаны сваім існаваннем роду Пуслоўскіх. Адзін з яго прадстаўнікоў, Вандалін Пуслоўскі, атрымаўшы ў спадчыну ад бацькі маёнтак у Мерачоўшчыне, заклаў тут палац у неагатычным стылі. Будаўніцтва працягвалася 12 гадоў — з 1838-га па 1850-ты. Побач з палацам месцілася сядзіба, дзе ў 1746 годзе нарадзіўся будучы кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года Тадэвуш Касцюшка.

Каментары4

  • з прамовы
    23.12.2022
    У віду адсуцтвія ансабля для вас пра ўсё скажу я сам, .ля!
    Павіншуем жа тых, хто ансамбль адрамантаваў!
    Рамонт ансамбля -- не абы-што. Майстры па рамонту ансамбляў -- вялікі дэфіцыт.
  • хх
    23.12.2022
    мой любімы палац
  • Valadzimir
    23.12.2022
    Як красіва, роўненька ў шэраг стаяць вертыкальныя "шэсцяронкі". Вось толькі чамусьці на іх курткі-польты рознакаляровыя. Недагляд. Трэба было выдаць бушлацікі хакі, ну і берцы завадно. Пара.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць