Гісторыя

Неўзабаве апублікуюць 30 унікальных фота Янкі Купалы, сярод якіх здымак з маці

30 забытых фотаздымкаў Янкі Купалы з даваеннага друку, у тым ліку здымак паэта, калі яму было ўсяго два гады, будуць апублікаваныя ў Беларусі. Часопіс «Роднае слова», анансуючы падпіску на наступнае паўгоддзе, паабяцаў апублікаваць унікальныя фота ў ліпеньскім нумары, піша «Камсамольская праўда».

Янка Купала за працоўным сталом — рэдкі здымак аўтарства І. Каплінскага, пра які не згадвалі больш за восемдзесят гадоў

Як вядома, дом Янкі Купалы згарэў разам з усім архівам і велізарнай бібліятэкай з дваццаці тысяч кніг ужо на трэці дзень вайны. Таму фотаздымкаў Купалы засталося мала. Затое некаторыя здымкі можна адшукаць у газетах і часопісах даваеннага часу. Што і зрабіў даследчык беларускай літаратуры Сяргей Шапран, адабраўшы 30 унікальных кадраў з жыцця песняра.

Даследаванне Шапрана «У пошуках беззваротна страчанага. Невядомыя фатаграфіі Янкі Купалы і ягоных бацькоў, пра якія забыліся на цэлае стагоддзе» якраз і збіраецца апублікаваць у ліпені часопіс «Роднае слова».

Пры гэтым адзін са здымкаў абяцае стаць сапраўднай сенсацыяй: на ім маленькі будучы паэт, якому ўсяго два гады, разам з сястрой і бацькамі.

Да гэтага часу лічылася, што фота бацькі паэта Дамініка Ануфрыевіча не захавалася — ягонае аблічча было вядомае толькі па малюнках пляменніка Купалы. Ды і фота самога паэта існавала да сённяшняга часу толькі адно — у шасцігадовым узросце.

Не было вядома і пра фотаздымкі Купалы з маці. А зараз будуць апублікаваныя не толькі здымкі паэта разам з Бянігнай Іванаўнай, але і невядомыя кадры з Якубам Коласам і Барысам Пастарнакам.

Таксама даследчык знайшоў унікальнае фота паэта за працоўным сталом — рэдкі здымак аўтарства І. Каплінскага, пра які не ўспаміналі больш за восемдзесят гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць24

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць