Грамадства1010

Ціханоўская звярнулася да Юліі і Аляксея Навальных

У інтэрв'ю ютуб-каналу «ТОК» лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да сям'і Навальных, лёс якой нагадвае долю яе сямʼі.

Alexey and Yulia Navalny
Юлія Навальная. Фота: Mikhail Svetlov/Getty Images

Аляксей Навальны быў лідарам масавага пратэснага руху ў Расіі. У жніўні 2020 года яго атруцілі «Навічком». Пасля лячэння ў Германіі ў пачатку 2021 года ён вярнуўся ў Маскву. Па прылёце яго арыштавалі. У жніўні 2023 года Аляксей Навальны атрымаў 19 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У канцы 2023 года стала вядома, што палітыка перавялі ў жахлівую калонію ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі.

Жонка Навальнага Юлія разам з мужам вярнулася на радзіму, пазней з-за пагрозы арышту выехала за мяжу. Шэраг СМІ называе яе «першай лэдзі расійскай апазіцыі».

Падчас інтэрвʼю ў Святланы Ціханоўскай спыталі, што б яна сказала Юліі і Аляксею Навальным. Сітуацыя гэтай сямʼі шмат у чым падобная да сямʼі Сяргея і Святланы.

Святлана Ціханоўская Svetlana Tsikhanovskaya Светлана Цихановская
Святлана Ціханоўская. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Святлана Ціханоўская адзначыла, што Аляксей Навальны зрабіў вельмі гераічны ўчынак, калі вярнуўся ў Расію, і дадала, што падобныя прыклады ёсць і ў Беларусі:

«У нас ёсць і Маша (Калеснікава — «НН») і Алесь Бяляцкі, які таксама вярнуўся ў Беларусь. У нас шмат беларусаў ахвяравалі сабою, ведаючы, што ў турме мала што зробіш. Але гэта быў іх прынцыповы крок».

Жонку Аляксея Навальнага Святлана Ціханоўская просіць не складаць рук.

«Няхай як можа на сваім узроўні, каб адстойвала свайго мужа, шукала спосабы вызваліць яго. Гэта амаль немагчыма, але трэба, каб пра яго не забываліся».

Глядзіце цалкам:

Каментары10

  • ШОС
    01.01.2024
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    01.01.2024
    Па людзкі Трапна дакладна і тактычна дальнебачна..Галоуны чыннік Змен у рБеларусь гєта калапс кіравання у рф ..
    Двухдзенны " пук прыгожына" пауплывал на || рф болей чым вызваленне Херсона
    Нажальі далей па колу з сууууседзямі жыць побач
    Нагадаю суседзі з поудня у 19 абралі " персанажа" які жадау " зазірнуць у вочы сесці пасярєдзіне" Зараз ен " клару цеткін" ізабражае...
  • Калі беларусы стануць жыць сваёй галавой, не азіраючыся на расею?!
    01.01.2024
    Каляніяльная прывязка да ўсяго таго, што ёсьць у расеі. Ганьба.

Цяпер чытаюць

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Усе навіны →
Усе навіны

Аўстраліец пражыў 100 дзён з штучным тытанавым сэрцам у чаканні донарскай трансплантацыі

«Рускія і амерыканцы пляскаюць у ладкі». Масква, Берлін і Вашынгтон абмяркоўваюць аднаўленне паставак сыравіны ў Германію на НПЗ «Раснафты»7

Самалёт спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа прызямліўся ў Маскве2

Пахаладае да 0..+7°С, ноччу да -9°C, чакаецца мокры снег

«Гэта быў жах». Мінчане скінуліся і сваімі сіламі зрабілі цуд у старым пад'ездзе. Глядзіце, як атрымалася і колькі каштавала8

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда7

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў2

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць