Грамадства11

Сёння роўна год, як нічога не вядома пра Міколу Статкевіча

На жаль, выпадак з Статкевічам не ўнікальны. Нічога не вядома пра іншых палітвязняў. Пра Віктара Бабарыку апошнія навіны тычыліся 25 красавіка.

Мікола Статкевіч. Лета 2019 года.

Сёння роўна год, як нічога не вядома пра Міколу Статкевіча. Апошнія звесткі пра асуджанага на 14 гадоў экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года былі датаваныя 9 лютага 2023 года.

Байпол, праўда, паведамляў, спасылаючыся на свае крыніцы, што палітыка, які адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі, могуць трымаць у ПКТ — памяшканні камернага тыпу.

А ягоная жонка Марына Адамовіч днямі адбыла 15 сутак.

Да міжнароднай кампаніі «Пакажыце Статкевіча!» далучылася Святлана Ціханоўская.

«Я заклікаю ўсіх нашых міжнародных партнёраў: медыя, палітыкаў, актывістаў — патрабуйце ад рэжыму паказаць Міколу Статкевіча. Аказвайце максімальны ціск на рэжым. Нам трэба данесці, што ніякае злачынства не застанецца беспакараным», — заявіла Ціханоўская ў сваім відэазвароце.

Міколу Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года за два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў і праз паўтара года асудзілі на 14 гадоў калоніі.

Адміністрацыяй калоніі Мікола Статкевіч летась неаднаразова падвяргаўся дысцыплінарным спагнанням, акрамя таго на яго сабраны матэрыял для завядзення ў дачыненні да яго крымінальнай справы па арт. 411 КК Беларусі («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі»).

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу

Каментары1

  • Смотрящий
    09.02.2024
    Як нічого не вядома, калі Наша Ніва посціла пра яго інфу два тыдні назад ???

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць