Грамадства11

Драма Бароўскага. Як кіраўнік «Белнафтахіма» ўзначаліў МАЗ — транзітам праз турму

«Мне няёмка, што ў яго склалася так жыццё», — казаў Лукашэнка пра лёс Аляксандра Бароўскага.

Аляксандр Бароўскі. Фота Kp.by

Чытайце. Памёр былы гендырэктар МАЗа Аляксандр Бароўскі

Цяпер імя Аляксандра Бароўскага адышло на другі план, але ў канцы 2000-х яго турэмныя прыгоды грымелі на ўсю Беларусь. Яго, вядомага топ-менеджара, кіраўніка «Белнафтахіма» КДБ арыштаваў за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Фармальная прычына — махінацыі з продажам нафты.

Але многія эксперты лічылі, што ў рэальнасці Бароўскага патапілі за тое, што ён занадта наблізіўся да ўлады — яго лічылі фаварытам на пасаду прэм’ер-міністра. Але знайшліся тыя, хто не хацеў пускаць Бароўскага ў высокае крэсла.

Узлёт будучага топ-менеджара быў надзвычай роўным і прадказальным. Нарадзіўся ў 1951 годзе ў Бабруйску, уладкаваўся ў родным горадзе на «Белшыну», там і адпрацаваў амаль 30 гадоў. Прайшоў шлях з нізоў да пасады генеральнага дырэктара. Можа, трохі і затрымаўся на месцы, толькі ў 2001-м яго перавялі ў Наваполацк, паставілі кіраваць «Палімірам». У 2006-м чарговае павышэнне — цяпер Бароўскі ўзначаліў увесь канцэрн «Белнафтахім».

Кар’ера абарвалася ў маі 2007 года. Следства меркавала, што Бароўскі дзейнічаў у інтарэсах «Трайпла» Юрыя Чыжа. Але кіраўнік «Белнафтахіма» не прызнаваў віну. Ён даводзіў, што «Нафтан» трапіў у складаную фінансавую сітуацыю не па яго віне, а таму што аддаў увесь прыбытак за 2006 год у Фонд нацыянальнага развіцця краіны, пазбавіўшыся такім чынам абаротных сродкаў. Яго словы не ўзялі ва ўвагу. Прысуд — 5 гадоў зняволення. Бароўскі трапіў у калонію роднага Бабруйска. Здавалася б, звычайная гісторыя збітага лётчыка.

Але Бароўскага чакаў яшчэ адзін віраж. У снежні 2008 года Лукашэнка памілаваў яго. У зняволенні Бароўскі правёў паўтара года, менш за траціну ад прызначанага тэрміну. Тады такія сітуацыі з вызваленнем карупцыянераў былі дзівам, гэта пасля іх паставілі на паток.

А яшчэ праз год топ-менеджара паставілі кіраваць МАЗам. На новай пасадзе ён адпрацаваў з 2009 да 2012.

«Ваш генеральны дырэктар проста малайчына, — казаў Лукашэнка на МАЗе. — Вы ведаеце яго лёс: з турмы ў генеральныя дырэктары. Мне няёмка, што ў яго склалася так жыццё. Але ён мяне ўразіў. Ён не толькі рэабілітаваўся і паказаў сябе як мужык, але і прынёс шмат карысці для краіны».

Вышэй за МАЗ Бароўскі ўжо не скочыў.

Каментары1

  • MAZ-news
    13.02.2024
    тым часам

    Breaking News:


    У студзені продажы МАЗаў у Расію абваліліся амаль на 30%. Іх выцясняюць з рынка РФ кітайскія і расійскія грузавікі.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць