Эканоміка

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

Нацбанк змяніў інструкцыю аб правядзенні валютна-абменных аперацый. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. 

У інструкцыі з'явіўся пункт, які дазваляе касірам у абменных пунктах не купляць у фізічных асоб наяўную замежную валюту, «попыт на якую з'яўляецца нязначным і афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да якой вызначаецца Нацыянальным банкам штомесяц».

Спіс такіх валют вызначаецца асобнай пастановай рэгулятара. Напрыклад, цяпер у ім такія рэдкія валюты, як індыйская рупія, мангольскі тугрык, румынскі лей, алжырскі дынар, венгерскі форынт і інш.

Таксама ўдакладнілі падыход да інфармацыі аб курсах у абменніках. Дакумент дазваляе ўказваць курс на спецыяльным электронным табло, што многія банкі ўжо рабілі і раней.

Аднак у інструкцыі прапісана, што прадастаўленне рознай інфармацыі аб курсах на табло і інфармацыйных стэндах у абменным пункце не дапускаецца.

Акрамя таго, у дакуменце асобна распісалі правілы абмену валют з дапамогай плацежных інструментаў, у тым ліку ў мабільным дадатку банка. Пры гэтым банкі абавязкова павінны папярэджваць, па якім курсе прапануюць абмяняць валюту.

Але калі ў выніку збою тэрмінала або іншага інструмента курс не паказалі, кліент мае права патрабаваць адмены такой аперацыі або выплаты розніцы паміж спісанай і якая падлягае спісанню сумы.

Удакладняецца, што на суму грашовых сродкаў, якая падлягае выплаце, банк налічае і выплачвае працэнты за карыстанне чужымі грашыма за дні з моманту паступлення патрабавання кліента да таго моманту, пакуль грошы не будуць залічаны на рахунак кліенту.

Дакумент уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання..

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць