Грамадства88

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА

Акцыяніст Уладзіслаў Бохан ізноў разаслаў у школы Расіі патрабаванне ад імя «Адзінай Расіі» правесці патрыятычную акцыю.

Пра сваю акцыю Бохан распавёў на сваім сатырычным ютуб-канале ByLOL.

На гэты раз «патрыёты» мусілі зрабіць з фольгі «Шлем Айчыны» — як сімвал гатоўнасці да абароны ад «абпраменьвання спадарожнікамі НАТА».

На дзіўнае патрабаванне адгукнуліся сем школ, сярод якіх Баброўскі адукацыйны цэнтр «Лідар», Крыкшанская СШ №3, Каладзезянская ЗАШ, Новаваронежская ЗАШ №1, Архангельская ЗАШ, а таксама Байчуроўская і Нікольская школы. Дзве апошнія нават прыцягнулі да вырабу фольгавых шапак вучняў, а настаўніца адной з іх запатрабавала дыплом за ўдзел у «акцыі».

@nashaniva У расійскіх школах пачалі вырабляць шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА #учитель #учителятикток #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Town (From "Harvest Moon, Back to Nature") - Arcade Player

Бохан патлумачыў, што працягвае сваё даследаванне фашызацыі Расіі — калі людзі робяцца гатовыя рабіць усё, што ні патрабуюць ад іх улады.

Нагадаем, што раней Бохан падобным чынам прымусіў расійскіх настаўнікаў складаць спісы школьнікаў для адпраўкі ў лагеры на перавыхаванне, ладзіць працэсіі з выявамі Сцяпана Бандэры і Святланы Сняжко, праводзіць патрыятычныя акцыі пад лозунгам «Адзін народ, адна нацыя, адзін праVіцель» у межах праграмы «Труд освобождает» ад «Адзінай Расіі».

Свае акцыі Бохан называе даследаваннем праяў фашызму ў сучаснай Расіі, якія ўключаюць безумоўнае падпарадкаванне начальству і здзяйсненне дзеянняў дзеля дзеянняў.

Каментары8

  • Acab
    09.11.2024
    Ў гэтым сэнс любой і кожнай дзяржнеадукацыі. Зігуюць за свае пацучыныя недапасады ўз тае рукі і ў той бок, які загадаюць.
    Слушна зваць шосткамі-прапагандыстамі
  • неет нееет
    09.11.2024
    да лааадно да лааадно
  • Не галасі!
    09.11.2024
    даведка, нягледзячы на тое, што дохлы беларускі дзяржсектар стараецца ўварваць хоць штосьці з чужой бяды і вар'яцтва, беларусы не выключабць мазгі.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць