Эканоміка11

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?

Апублікаваны праўкі ў Падатковы кодэкс. Паглядзелі на асноўныя змены, якія закрануць уласнікаў кватэр, дарагіх аўто, іпэшнікаў і іншых.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Змены для разліку падаходнага падатку

Вырасце сума «ўзроўню багацця» для разліку падаходнага падатку. Стандартная стаўка падаходнага падатку складае 13%, калі беларус за год заробіць больш за 220 тысяч рублёў (18 333 рублі ў месяц), то на суму перавышэння будзе прыменяцца стаўка памерам 25%. Раней парог быў у 200 тысяч рублёў.

Цягам 2025 года без падаткаў можна будзе атрымаць падарункаў на суму да 11 516 рублёў (цяпер ліміт — 10 431 рубель). Пасля гэтай сумы давядзецца плаціць 13% падатку.

Адзіны падатак для ІП

Таксама з Новага года вырастуць стаўкі адзінага падатку для ІП і самазанятых. Больш за ўсё стаўка адзінага падатку вырасце для ІП, якія гандлююць у розніцу «іншымі харчовымі таварамі» — з 1561 да 1654 рублёў у Мінску і 1020 замест 968 рублёў у абласных цэнтрах.

Павышэнне ставак адзінага падатку абгрунтоўваюць іх карэкціроўка з папраўкай на інфляцыю.

Падатак на кватэры

Скарэктаваны разліковы кошт квадратнага метра розных відаў нерухомасці, ад якога ў тым ліку залежыць і падатак на першую кватэру. За кватэру на 50 «квадратаў» у сталіцы давядзецца заплаціць 51 рубель за год, а ў абласных цэнтрах — 42,5 рубля. Раней гэта было 48,4 і 40,3 рубля адпаведна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Таксама з 2025 года зменяцца стаўкі падатку на здачу жытла. У Мінску замест 47 рублёў за пакой будзе 50, а ў абласных цэнтрах 46 рублёў замест 44.

За дарагія аўто давядзецца плаціць больш

Крыху падрастуць стаўкі аўтамабільнага падатку.

Для фізічных асоб на легкавыя аўтамабілі масай:

  • да 1,5 т — з 66 рублёў да 70 рублёў;
  • больш за 1,5 т, але не больш за 1,75 т — з 87 да 92 рублёў;
  • больш за 1,75 т, але не больш за 2 т — са 110 да 116 рублёў;
  • больш за 2 т, але не больш за 2,25 т — са 131 да 138 рублёў;
  • больш за 2,25 т, але не больш за 2,5 т — са 153 да 161 рубля;
  • больш за 2,5 т, але не больш за 3 т — са 174 да 183 рублёў;
  • больш за 3 т — з 240 да 253 рублёў.

Скасавалі 3-гадовы ўзроставы цэнз для аўто падвышанай камфортнасці, за якія трэба плаціць падатак у 10-кратным памеры. Узрост аўто, у дачыненні да якіх будуць прымяняць павялічаныя стаўкі (х10), будзе прыведзены ў пераліку, які вызначыць урад.

Тытунь і алкаголь

Вырастуць акцызы на тытуневыя і алкагольныя вырабы. Больш за ўсё прыбавяць у цане цыгарэты першай катэгорыі (NZ, Minsk, ФЭСТ) — плюс 11,9%.

Каментары1

  • камсамольцы?
    20.12.2024
    Узровень багацця адкарэктавалі "па курсе"? 🤣

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча3

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Японца Наканісі Масатосі асудзілі ў Беларусі да 7 год калоніі 3

ЗША прыпыняе фінансаванне «Радыё Свабода» і тэлеканалу «Настоящее время» з 1 красавіка?8

У Мінску заўважылі BMW з прыгожым нумарам і «восьмым» рэгіёнам ФОТАФАКТ3

Непаўналетняя дзяўчына здзейсніла самагубства на ўпісцы ў Брэсцкай вобласці

Дачка прэс-сакратара Пуціна выйшла замуж і змяніла прозвішча12

«Гэта добры знак салідарнасці». Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў за тое, што людзі маліліся за яго здароўе

Літоўскія эліты лічаць галоўным выклікам для краіны пагрозы з боку Беларусі і Расіі5

Новы беларускі анекдот пра памер2

Памежны камітэт расказаў сваю версію закрыцця беларуска-латвійскай мяжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча3

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць