Грамадства44

Дабрацца маршруткай з Гродна ў Віцебск можна будзе без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне

Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма «Пазітыў-тур». Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль 600 км, але рабіць перасадкі не давядзецца. У тыдзень будуць курсіраваць тры такія рэйсы. Білеты можна купіць у сэрвісе-агрэгатары «Атлас», піша hrodna.life.

Білет Гродна — Віцебск абыдзецца ў 65 руб.

Паездкі Гродна — Віцебск стануць даступныя ўжо 3 студзеня, паведамляюць у Telegram-канале «Атлас».

У расклад унесены тры рэйсы на тыдзень: па пятніцах, суботах і нядзелях аўтобус будзе выязджаць з Гродна ў 14:15. Час у дарозе складзе 9 гадзін 13 хвілін.

У суботу, нядзелю і панядзелак аўтобус вяртаецца з Віцебску ў 7:10, пры гэтым час у дарозе крыху карацейшы — 9 гадзін 10 хвілін.

Маршрут не прадугледжвае перасадак. Таксама гродзенцы змогуць напрамую дабрацца да Ашмян, Смаргоні, Вілейкі, Мядзеля, Нарачы, Полацка і Наваполацка.

Кошт поўнага білета — 65 руб. Паездка з Гродна да Мядзеля абыдзецца ў 45 руб., да Нарачы — 50 руб.

Каментары4

  • Sanitarny prypynak
    20.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Забыў паліць ялінку?
    20.12.2024
    Я з правінцыі, а працаваў у Менску. Пабадзяўшыся па Еўропе, так хочацца асесці ў Гародні і паехаць у Віцебск. Люблю яго. І Мядзел, Полацак. Як жа ж гучыць. Выйсці і паехаць на наступнай маршрутцы. Якраз іх тры. Сумую
  • Ганьба
    20.12.2024
    Дзевяць гадзінаў на сядзенні мікрааўтобуса - гэта для людзей са сталёвым задам.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць