Эканоміка

ШІ Claude пераганяе ChatGPT па папулярнасці ў праграмістаў і бізнэсу

Амерыканскі стартап Anthropic быў заснаваны ў 2021 годзе былымі супрацоўнікамі OpenAI. Зараз яго кошт можа дасягнуць 60 мільярдаў даляраў.

Дарыё Амадэй, генеральны дырэктар Anthropic, на TechCrunch Disrupt 2023. Фота: TechCrunch / Flickr / Wikimedia Commons

Як паведамляе The Wall Stree Journal, Anthropic вядзе перамовы аб прыцягненні $2 мільярдаў інвестыцый, што можа павысіць яго вартасць да $60 мільярдаў, паведамляе WSJ. Гэта больш чым утрая перавышае леташнюю ацэнку ў $18 мільярдаў.

Галоўны прадукт кампаніі — чат-бот Claude. Ён папулярны сярод праграмістаў і бізнэсу, але пакуль саступае ChatGPT у выкарыстанні звычайнымі карыстальнікамі. Гадавы прыбытак кампаніі ўжо дасягнуў $875 мільёнаў.

Адметнасць Anthropic — сур’ёзная заклапочанасць бяспекай выкарыстання штучнага інтэлекту. Кампанія не толькі падтрымлівае строгія стандарты тэставання, але і супрацоўнічае з дзяржаўнымі ўстановамі ЗША.

Як пісала «Наша Ніва» раней, Anthropic супрацоўнічае з Міністэрствам энергетыкі ЗША і Адміністрацыяй па нацыянальнай ядзернай бяспецы (NNSA), каб праверыць, ці могуць яе мадэлі ШІ быць выкарыстаны для стварэння ядзернай зброі.

Кампанія карыстаецца падтрымкай буйных партнёраў, — піша далей WSJ.

Напрыклад, Amazon уклаў у Anthropic $8 мільярдаў з 2023 года і забяспечвае яе дата-цэнтрамі. Іншы тэхналагічны гігант, Google, таксама ўкладвае мільярды ў развіццё кампаніі.

У цяперашні час Anthropic знаходзіцца ў шэрагу вядучых ШІ-стартапаў свету, саступаючы толькі SpaceX, OpenAI, Stripe і Databricks. Яго развіццё адбываецца на фоне глабальнага росту цікавасці да штучнага інтэлекту, які здольны кардынальна змяніць спосаб працы і жыцця людзей. Такія кампаніі, як OpenAI, xAI Ілана Маска і Perplexity, таксама актыўна прыцягваюць фінансаванне і расцягваюць межы магчымага.

Цяпер Anthropic становіцца ключавым гульцом у гонцы за стварэнне бяспечных і надзейных тэхналогій ШІ. А інвестары, як відаць, застаюцца аптымістамі наконт яго перспектыў, нягледзячы на высокія выдаткі і канкурэнцыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Усе навіны →
Усе навіны

«Рускія і амерыканцы пляскаюць у ладкі». Масква, Берлін і Вашынгтон абмяркоўваюць аднаўленне паставак сыравіны ў Германію на НПЗ «Раснафты»7

Самалёт спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа прызямліўся ў Маскве2

Пахаладае да 0..+7°С, ноччу да -9°C, чакаецца мокры снег

«Гэта быў жах». Мінчане скінуліся і сваімі сіламі зрабілі цуд у старым пад'ездзе. Глядзіце, як атрымалася і колькі каштавала8

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда7

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў2

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць