Здарэнні55

Разборкі на Шчучыншчыне. Як кот Васіль прагнаў з агарода лісу ВІДЭА

Незвычайная сітуацыя трапіла на камеру відэапасткі на пчальніку ў вёсцы Шчанец у Шчучынскім раёне.

Узімку сюды нярэдка зазіраюць дзікія звяры. Напрыклад, казулі і зайцы спрабуюць паласавацца саджанцамі пладовых дрэў. А за траваеднымі падцягваюцца і драпежнікі, паведамляе Newgrodno.by.

«Заўважалі тут тхароў і куніц. А гэтым разам зазірнула ліса», — распавядае гаспадар пчальніка.

Але нечакана напярэймы драпежніку выскачыў хатні кот Васіль. Нягледзячы на розніцу ў памерах, кот не выглядаў спалоханым, наадварот, ён як сапраўдны гаспадар быў настроены не пусціць няпрошанага госця ў двор.

«На самым цікавым месцы камера перастала пісаць. Уключылася яна праз дзве хвіліны. Лісы і след прастыў, а кот сядзіць адзін. Думаю, пытанне пра пераможцу знятае», — мяркуе гаспадар

Ён жартуе, што канфлікт паміж катом і лісой адбыўся не проста на фоне асабістай непрыязнасці. Прычынай стаў перадзел сфер уплыву ў агародзе.

Дарэчы, заўважаў гаспадар пчальніка непадалёк сляды ваўка і лася. Васіль не мае намеру дзяліць свой агарод з кім бы там ні было. І памеры госця ў гэтым выпадку значэння не маюць.

Каментары5

  • ліса
    10.01.2025
    Васіль не мае намеру дзяліць свой агарод з кім бы там ні было.
    ...
    а з гаспадаром?
  • Таямнiца
    10.01.2025
    Божанька, дай нам толькi такiх навiн, каб у Беларусi было мiрна, дэмакратычна, небяспечна, шчаслiва, цiха, i каб, акрамя гэтага, не было чаго абмяркоўваць
  • Вася проста сказаў:
    10.01.2025
    - стой, хто ідзе. скажы "Шчучыншчына".
    а ліса сказаць не змагла. з расеі прыплялася, відаць

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць