У 1/4 фіналу яна сёння перамагла расіянку Анастасію Паўлючэнкаву.

Арына Сабаленка. Фота: Vincent Thian / AP
Першы сэт беларуска выйграла 6:2, другі прайграла з такім жа лікам.
А ў трэцім напружаным сэце перамагла — 6:3.
У паўфінале Сабаленка згуляе з іспанкай Паўлай Бадосай.
Сабаленка двойчы выйгравала Australian Open: у 2023 і 2024 гадах.
Каментары