Жанчына ў Кобрыне нядаўна наведала дзіцячую паліклініку пры бальніцы. Там яна звярнула ўвагу на расклад прыёму неўролага, піша «Люстэрка».

На відэа, якое апублікавала ў тыктоку жанчына, паказаны графік працы неўролага Ганны Радзевіч. Спецыялістка вядзе прыём у панядзелак, сераду, чацвер з 8:00 да 9:55, а ў аўторак з 9:00 да 12:51. Наведаць доктарку можна толькі па талонах, гаворыцца ў аб’яве.
«Як патрапіць да неўролага, калі ў яго такі рэжым працы? Я проста ў шоку», — здзіўляецца жыхарка горада.
«Люстэрка» патэлефанавала ў даведачную службу дзіцячай паліклінікі Кобрына.
— На сакавік талонаў няма. Раздавалі 18-га чысла. 18 сакавіка будзем выдаваць на красавік, — паведамілі там. — Па панядзелках і чацвяргах [неўролаг] дае дзесяць дадатковых талонаў.
Это только в Кобрине такое ?
Па словах супрацоўніцы, у гэтыя дні талоны выдаюць у рэгістратуры. Падыходзіць трэба да 7:30.
У даведачнай службе ўдакладнілі, што Ганна Радзевіч — адзіны неўролаг у дзіцячай паліклініцы. Іншых спецыялістаў няма. І, як адзначыла супрацоўніца, новых не чакаецца.
— У яе толькі 0,25 стаўкі. Яна ў нас як загадчыца, — дадала супрацоўніца.
Чаму ў горадзе з насельніцтвам 52 тысячы чалавек працуе толькі адзін дзіцячы неўролаг, адказаць не змаглі.
Як выглядае сітуацыя ў іншых рэгіёнах?
За два дні відэа Вікторыі паглядзелі больш за мільён разоў. Пад ім — больш за 1960 каментарыяў. Людзі дзеляцца сваімі меркаваннямі і расказваюць пра сітуацыю ў сваіх паліклініках. Вось некалькі каментарыяў:
- «У нас у Гомелі (паліклініка № 14) трапіць да эндакрынолага амаль немагчыма. Два дактары, то на вучобе, то ў адпачынку, то на бальнічным».
- «Я паўгода спрабавала трапіць [да неўролага]. Запісвалася за месяц, прыходжу на прыём, а мне кажуць: доктар на бальнічным (у камандзіроўцы, на вучобе, на нарадзе ў гарвыканкаме). У выніку пайшла да галоўнага доктара, і адразу знайшоўся неўролаг. Цяпер трэба зноў ісці пасля абследавання, а можна толькі па накіраванні ад тэрапеўта. Вырашыла — пайду платна».
- «Мне трэба было зняць швы ў хірурга. У яго прыём дзве гадзіны ўвечары, але ён сядзіць там да закрыцця бальніцы. Не ведаю, добра гэта ці дрэнна».
- «У Магілёве ўвогуле не трапіць. Талоны не даюць. Спачатку да тэрапеўта, і ён ужо вырашае, ці патрэбен неўролаг».
- «У нас (маецца на ўвазе адна з дзіцячых паліклінік Гомеля) увогуле няма ні неўролага, ні афтальмолага, ні артапеда».
- «Насамрэч, гэта вялікая праблема, што ў паліклініках няма персаналу. У выніку чалавек не можа атрымаць бясплатную дапамогу, на якую мае права паводле закона».
- «Што вы хочаце? Гэта вузкая спецыяльнасць, і стаўкі вызначаюцца Міністэрствам аховы здароўя! Усе пытанні — туды».
Каментары