Грамадства4242

«Па аналітычных цэнтрах трампістаў ходзіць Прэйгерман і настойвае на вывадзе Беларусі з ізаляцыі нават без лібералізацыі»

У новым выпуску ТОКу Наста Роўда разам з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмеркавалі перспектывы Беларусі ў новай геапалітычнай сітуацыі.

Яўген Прэйгерман

«Я ведаю, што проста зараз па амерыканскіх аналітычных цэнтрах трампістаў ходзіць Яўген Прэйгерман, які лабіруе інтарэсы Лукашэнкі, — расказала Наста Роўда. — Там не толькі адбельванне Лукашэнкі, кшталту «ён больш адэкватны за Пуціна, з ім прасцей весці перамовы, з ім лепш мець нейкія стасункі». [Ён абмяркоўвае,] канечне, эканамічную палёгку — зняцце нейкіх санкцый. Але больш за тое, ён настойвае на вывадзе Беларусі з ізаляцыі без лібералізацыі».

Яна дадала, што бачыць у гэтым лабіраванні пэўную рызыку:

«Можна меркаваць, што Беларусь можа пайсці азербайджанскім шляхам. То-бок адбудзецца «азербайджанізацыя» Беларусі, калі цяперашні стан рэчаў стане перманентным, нармальным. То-бок, наяўнасць палітвязняў у Беларусі — гэта ок. Усе пра іх забудуць. Незалежных СМІ ў краіне не будзе. Тое, што мы маем зараз, стане новай нармальнасцю. І Лукашэнка выйдзе з ізаляцыі. Для Лукашэнкі ўсё будзе ок, для людзей усё застанецца так, як ёсць зараз».

Яўген Прэйгерман — выпускнік факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар палітычных навук. Дырэктар Рады міжнародных адносін «Мінскі дыялог», якая арганізоўвала аднайменныя канферэнцыі, якія сталі месцам неафіцыйных кантактаў уладаў Беларусі з заходнімі палітыкамі. Прэйгермана называюць пазаштатным супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Беларусі. Ён не аднойчы абвінавачваўся ў працы на рэжым Лукашэнкі і лабіраванне яго інтарэсаў.

На погляд Вольгі Лойка, ад амерыканцаў ёсць дакладны пасыл — з палітвязнямі гэтай нармалізацыі не будзе.

«Я не веру ў тое, што без спынення рэпрэсій у Лукашэнкі ў гэты раз атрымаецца вывернуцца. (…) Я сумняваюся і ў тым, што ён зможа іх спыніць на самой справе. Гэта, бадай, адзіны песімізм, у адваротным выпадку аптымізму было б болей. Наколькі Лукашэнка кіруе сітуацыяй у Беларусі, каб нешта спыніць? Наколькі ён суб'ектны цяпер? Ці можа ён указваць сваім людзям у пагонах? Мы не ведаем. Можам толькі цьмяна здагадвацца.

Па-добраму, на самой справе, трэба было б завязваць, таму што пяцігадовы тэрмін даўнасці скончыўся па ўсіх гэтых каментарыях, лайках. Ну, заканчваецца. І можна пачынаць заканчваць гэтую тэму. Але яна не заканчваецца. Яна зручная, яна камфортная. Яна, як «генацыд беларускага народа». Займаўся б і займаўся. Таму гэта пытанне — ці можа ён (Лукашэнка. — НН) даказаць усім, што ён гэта можа».

Глядзіце цалкам:

Каментары42

  • М
    02.03.2025
    настойвае на вывадзе Беларусі з ізаляцыі ==== ізаляцыі Беларусі (народу) ці марыянэтачнага рэжыму (хунты)?
  • Гаўрыла Прынцып
    02.03.2025
    Адбываецца "лойкаізацыя" інфармацыйнай прасторы. І па поглядах гэтая жанчына не саступае гнуткаму прэйгерману.
  • Рукалицо
    02.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда7

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда

Усе навіны →
Усе навіны

«Няскоранае пакаленне». Выйшла кніга аб рэпрэсаваных студэнтах4

Чыноўніца Гомельскага аблвыканкама ў размове з блогерам прызналася ў палітычных чыстках2

«А мяне за што?» І купцы са Смаленска, якія нахабна збіваюць кошт дзедавай хаты — страшная кніга пра наступствы5

«Культура і мастацтва» правяла на пенсію галоўную рэдактарку. Ні слова па-беларуску16

У Іспаніі знайшлі фрагменты костак самага старажытнага з вядомых у Заходняй Еўропе людзей1

Звольнілі дырэктара Белдзяржфілармоніі1

Памёр Генадзь Забара

Расія не мае шанцаў у сутыкненні з Еўропай. Але з дзвюма ўмовамі19

Данатэла Версачэ сыходзіць з пасады крэатыўнай дырэктаркі Versace пасля 28 гадоў працы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда7

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць