Год таму ў Беларусі запрацавала сістэма аўтаматызаванага абмену інфармацыяй (АСАІ), якая дапамагае змагацца з ашуканцамі і абараняць грошы беларусаў. У прыватнасці, яна дазваляе супрацоўнікам міліцыі і банкаў аператыўна абменьвацца звесткамі, блакуючы падазроныя пераводы.

Раней зламыснікі выкарыстоўвалі ланцужкі з 5-10 рахункаў, каб вывесці грошы за мяжу. Цяпер жа дзякуючы АСАІ такія схемы сталі практычна немагчымымі — аферысты вымушаныя скарачаць ланцужкі да 1-2 рахункаў.
У Нацбанку падлічылі, што ў 2024 годзе агульная шкода ад махлярства склала 48,8 мільёна рублёў. Аднак з сакавіка па снежань з дапамогай сістэмы ўдалося прадухіліць крадзяжоў на 5,7 мільёна рублёў, былі прыпыненыя 5834 падазроныя пераводы.
Каментары