Свет11

Прынц Люксембурга памёр у 22 гады ад рэдкай хваробы

Прынц Люксембургскі Роберт абвясціў пра смерць свайго малодшага сына прынца Фрэдэрыка. Цяжкахворы юнак перад смерцю развітаўся з усімі роднымі. Яго сэрца спынілася 1 сакавіка ў Парыжы.

Прынц Фрэдэрык. Фота: сацсеткі

Напярэдадні смерці, 28 лютага, у Міжнародны дзень рэдкіх захворванняў, Фрэдэрык сабраў родных, каб развітацца. У яго апошнія гадзіны побач былі: брат Аляксандр, сястра Шарлота, трое кузэнаў, цётка і дзядзька.

Да самага канца юнак захоўваў гумар і сілу духу, не забыўшы пажартаваць, каб падарыць родным апошнюю ўсмешку.

«Фрэдэрык знайшоў у сабе сілы і мужнасць развітацца з кожным з нас па чарзе. Падарыўшы кожнаму развітальныя словы — добрыя, мудрыя, павучальныя — у сапраўды фрэдэрыкаўскім стылі, ён пакінуў нам даўні сямейны жарт. Нават у апошнія хвіліны ён захоўваў пачуццё гумару і бязмежнае спачуванне, што дазволіла яму ў апошні раз засмяяцца… каб падтрымаць нас усіх», — распавялі бацькі юнака.

Роберт паведаміў, што сын задаў яму апошняе пытанне перад смерцю: «Тата, ты ганарышся мною?»

«Ён ледзь мог размаўляць на працягу некалькіх дзён, таму яснасць гэтых слоў была такой жа дзіўнай, як і важкасць гэтага моманту. Адказ быў вельмі простым, і ён чуў яго шмат разоў, але ў той момант яму было патрэбнае пацверджанне таго, што ён зрабіў усё, што мог, за сваё кароткае і цудоўнае жыццё, і што цяпер ён нарэшце можа рушыць далей», — патлумачыў яго бацька.

Ён назваў Фрэдэрыка «супергероем».

«Калі ён быў маленькім, я заўсёды казаў, што калі б у нас было толькі адно дзіця, пра якога мне не давялося б хвалявацца, то гэта быў бы ён. У яго былі сацыяльныя навыкі, якіх няма ні ў каго іншага, моцнае пачуццё гумару, эмацыянальны інтэлект і спачуванне, якія зашкальвалі, пачуццё справядлівасці, сумленнасці і прыстойнасці, якое не ведала межаў. Ён быў неверагодна дысцыплінаваным і арганізаваным», — падкрэсліў Роберт.

Фрэдэрык пакутаваў ад рэдкай генетычнай хваробы POLG — мітахандрыяльнай хваробы, якая не паддаецца лячэнню.

Гэтая хвароба пазбаўляе клеткі арганізма энергіі, што прыводзіць да прагрэсуючай дысфункцыі і адмовы некалькіх органаў — мозгу, нерваў, печані, кішэчніка, цягліц, глоткі, зроку і іншых.

Каментары1

  • даведка
    10.03.2025
    Эвтаназия?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА10

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ20

Ці могуць ЗША вывесці з ладу ўзбраенні, якія пастаўляюцца Еўропе?1

Кіеў пачаў нацыяналізацыю ўкраінскіх актываў «Беларуськалія». Частку з іх паспелі прадаць5

Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое16

«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць