Улада3333

Лукашэнка: Так, я даў сігнал з Ціханоўскім

president.gov.by

Пра гэта сказаў Аляксандр Лукашэнка на закрытым выступленні перад актывам Мінскай вобласці ў Салігорску 26 чэрвеня. Фрагменты былі паказаны ў «Галоўным эфіры» на «Беларусь 1», піша Tut.by.

«Галоўнае ж не разумеюць людзі, што ідзе спакойнае расхістванне абстаноўкі. Калі б мы тады некаторых не працверазілі, сёння б бушаваў і Салігорск. Усё пачынаецца паступова, мы гэта ведаем. Расхістваецца абстаноўка ўнутры краіны, даводзіцца да белага калення, ідзе наступ на дзейную ўладу, адбываецца злом улады, добра, калі хтосьці сядае ў крэсла ўлады прабеларускі — ды добра ўжо з гэтым Майданам. Праз Майдан, беспарадкі, валакіту — аж да звароту да замежнай дзяржавы. Ці вы гэта выключаеце? А я — не. Я павінен думаць па максімуме. Чаму? Бо я не ведаю, якія дзеянні яны распачнуць.

Так, я даў сігнал з Ціханоўскім [быў затрыманы 29 мая ў Гродне, выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 — НН]. Я нешта не так рабіў? Я перажываў за сваю краіну, за якую я пакуль яшчэ адказваю. І буду адказваць заўсёды — у любой якасці.

Выказаўся Лукашэнка таксама і пра Бабарыку

«Апошнія мае назіранні, 24 чысла [падчас Парада Перамогі] я заўважыў, што яны гэта ўбачылі і зразумелі. Калі мы гэты газпрамаўскі банк прыхлопнулі, яны ўсё зразумелі. Усе пакутуюць: «Ах, Лукашэнка пасадзіў». А мы нікога туды не клікалі. Мы дзейнічаем па законе, як гэта было заўсёды. А як інакш — 640 мільёнаў даляраў праз банк адмылі і ў Латвію пералічылі. Амерыканцы гэты банк накрылі — адмыванне грошай.

І калі я бачу мільёны і мільёны даляраў выкачаныя — гэта ж на нас заробленыя грошы. Скажыце, а якія павінны быць мае дзеянні?

Далей — больш. Калі ажыццявілі выманне ў банку — што мяне ўразіла — ва ўсіх асноўных ячэйках ляжалі флэшкі, жорсткія дыскі і горы дакументаў. І калі мне далажылі пра флэшкі і жорсткія дыскі, я зразумеў, што там велізарны пласт інфармацыі. І ўсё: ах, а чаму яго раней не арыштавалі? А чаму ўчора пірог не з'елі, а ямо сёння? А таму што не гатовыя былі. Даказаць усё гэта. Бо толькі ў снежні мінулага года мы былі праінфармаваныя пра тое, што там адбывалася. Два з паловай гады нам не давалі гэтыя звесткі. Я кажу, калі б амерыканцы не націснулі на Латвійскі банк у мінулым годзе — цяпер ідзе там следства, — наўрад ці б далі гэтую інфармацыю.

І самае галоўнае, вось гэтыя мяшкі чорныя грошай і карціны — іх пачалі рыхтаваць да вывазу з Беларусі. Мы павінны былі спыніць гэтую акцыю, таму ў гэты час і давялося ажыццяўляць гэтыя мерапрыемствы. Калі ўжо ўнікаць абсалютна ў падрабязнасці».

Каментары33

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам5

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА5

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне6

Парашэнка: Зяленскі вядзе Украіну «ў бок дыктатуры»11

Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху46

У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі4

Ціханоўская: Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы Еўрасаюзу15

Расійскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Беларускія сілавікі павесілі на коміка мясарубку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам5

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць