Грамадства1010

Фігуранта «справы Ціханоўскага» Арцёма Сакава змясцілі ў карцар. Прычына тая ж — павуцінне ў куце камеры

Аператара «Краіны для жыцця», фігуранта справы па ч. 1 арт. 342 КК Арцёма Сакава, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску, змясцілі на пяць дзён у карцар, а таксама яму прысудзілі новыя «суткі» адміністрацыйнага арышту, паведамляе spring96.org.

Як паведамілі «Вясне» сваякі палітвязня Сакава, прычына змяшчэння ў карцар — павуціна ў куце камеры. Раней за такое ж парушэнне працягнулі тэрмін знаходжання ў карцары на сем дзён блогеру Сяргею Ціханоўскаму. 

Акрамя таго, стала вядома, што 29 чэрвеня ў Кармянскім раённым судзе (Арцём родам з Кармы, Гомельская вобласць) разглядалася адміністрацыйная справа ў адносінах да Сакава па артыкуле 23.34 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Яго судзілі за тое, што ён нібыта ўдзельнічаў трэцяга траўня ў мітынгу ў Мазыры — у той дзень Сяргей Ціханоўскі рабіў рэпартаж пра мясцовы дом-інтэрнат, які ўлады хацелі зачыніць. І хоць насамрэч у той момант Сакаў знаходзіўся ў іншым месцы ў горадзе, гэта не перашкодзіла суддзі прысудзіць яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэты суд сваякі Арцёма даведаліся постфактум, і таму ніхто з іх не змог туды патрапіць. Вядома, што палітвязень з дапамогай адваката будзе абскарджваць гэтае рашэнне.

Таксама, па словах маці Арцёма Сакава, на яго складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Жлобіне 8 красавіка, калі Ціханоўскі браў інтэрв’ю ў мясцовых жыхароў.

Нагадаем, што 2 ліпеня Арцём Сакаў праз відэасувязь у Гродне быў асуджаны на 5 сутак арышту па артыкуле аб дробным хуліганстве (17.1 КаАП). Па паказаннях сведкаў-амапаўцаў, якія затрымлівалі Сакава 31 траўня, той нібыта лаяўся матам, але падрабязнасці сведкі згадаць не змаглі. Таксама адміністрацыйныя арышты памерам ад 5 да 15 сутак атрымалі ўсе фігуранты «справы Ціханоўскага», затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам1

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Усе навіны →
Усе навіны

Данатэла Версачэ сыходзіць з пасады крэатыўнай дырэктаркі Versace пасля 28 гадоў працы

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію, але «настрой у яго аптымістычны»1

Трамп пракаментаваў заяву Пуціна аб спыненні баявых дзеянняў і згадаў пра Запарожскую АЭС6

«Іх тактыка ёсць і будзе — хлусіць і вінаваціць». Ва Украіне адрэагавалі на заяву Пуціна адносна 30-дзёнага перамір'я

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы15

Пасля нападак праўладных актывістаў у Мінску закрылі выставу «Беларускі бестыярый»8

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць25

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі8

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам1

Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць