Грамадства

«Жыву ў свабоднай краіне»: падлетак пасадзіў на зямлю экс-кіраўніка ГУБАЗіКа. Той у адказ пачаў страляць ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Як стала вядома «Нашай Ніве», трапіў у гісторыю сумнавядомы Андрэй Паршын, адзін з асноўных арганізатараў масавых рэпрэсій у Беларусі і да нядаўняга часу кіраўнік ГУБАЗіКа. Ён паспрабаваў разагнаць групу дзяцей і падлеткаў каля свайго пад'езда (малодшаму ў кампаніі было 11 год), але атрымаў адпор ад 16-гадовага хлопца. Вынік: хлопец у бальніцы пад кропельніцамі з прастрэленай нагой, у Паршына — страсенне мозгу. 

Гэтае здарэнне адбылося 21 чэрвеня ў прэстыжным мінскім мікрараёне «Каскад». «Наша Ніва» знайшла некалькі сведкаў таго, што адбылося.

«Кампанія з пяці дзяцей сядзела на лавачцы каля пад'езда. Пара дзяўчат, хлопцы. Меншаму ў кампаніі было 11 гадоў. Усе на канікулах, проста бавілі час — было трохі раней за 19 гадзін, — расказвае «Нашай Ніве» абставіны гісторыі адзін са сведкаў. — Тут дадому вяртаўся палкоўнік Андрэй Паршын і пачаў з дзецьмі канфлікт. Маўляў, чаго сядзіцё, ваш пад'езд? Не ваш? Правальвайце. Толькі ўсё матам». 

У адказ на прэтэнзіі мужчыны старэйшы з дзяцей, 16-гадовы Яўген Д., кажуць, заявіў, што «яны жывуць у свабоднай краіне, і вольныя выбіраць лавачку».

У адказ на дзёрзкі тон, сцвярджае сведка, Паршын ударыў падлетка — па твары, па шыі.

«Ухапіў за майку, разарваўшы яе адным рухам, даў хлопцу па твары. Але Яўген — кандыдат у майстры спорту па веславанні, спартовы хлопец. Ён знайшоў аргумент у адказ, у выніку чаго Паршын апынуўся на зямлі. Падняўшыся, пачаў шмаляць з пісталета па дзецях», — кажа сведка. 

У выніку раненне атрымаў той самы Яўген Д. Куля трапіла ў нагу.

«Пасля гэтага Паршын занёс зброю дадому і выклікаў хуткую, а таксама міліцыю і яшчэ невядома каго. Астатніх дзяцей «апрацоўвалі» ў машыне людзі ў цывільным, пакуль медыкі хуткай ратавалі Яўгена. Казалі, што, калі будуць расказваць, як усё было, то ўсіх чакае турма. Пасля гэтага дзяцей звезлі на іншых машынах, міліцэйскіх», — кажуць сведкі. 

Мы не ведаем, з якой зброі страляў Паршын, баявой ці траўматычнай, але вядома, што на дадзены момант хлопец знаходзіцца пад канвоем у вайсковым шпіталі. Ён перанёс ужо дзве аперацыі.

Супраць яго заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Ноччу ў сям'ю з вобшукам прыязджалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Малалетняя дзяўчына хлопца, якой 14 гадоў, імаверна, таксама правяла ноч у міліцыі. Лёс астатніх невядомы, хутчэй за ўсё, іх не затрымлівалі. 

Сям'я Яўгена — шматдзетная, бацькі выхоўваюць чатырох дзяцей. 

«Вельмі добрая ў яго маці. Дзеці гадуюцца ў строгасці, сумленнасці і парадку. На Яўгена — толькі станоўчая рэкамендацыя, нармальны, талковы хлопец. Спартовец, парадачны, не канфліктны. Адказны за блізкіх, бо расце ў вялікай сям'і, у вучобе не дурань», — кажа знаёмы з сітуацыяй сябра сям'і пацярпелых. 

Яўген Д.

«Увесь дом у шоку. Як гэта? Чалавек служыць у міліцыі, навучаны, нібыта ведае законы. Нават калі дзеці шумелі, то што — страляць па іх? Ёсць жа нейкія патрульныя, якіх можна выклікаць, ёсць яшчэ нейкія метады вядзення дыскусіі, усе ў жаху», — кажа жыхар дома. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», у Андрэя Паршына пасля канфлікту з дзіцём — страсенне мозгу. 

Андрэй Паршын узначальваў упраўленне ўласнай бяспекі МУС, пасля чаго напачатку 2021-га быў прызначаны кіраўніком у ГУБАЗіК. 

Пры ім ГУБАЗіК адыгрываў цэнтральную ролю ў правядзенні палітычных рэпрэсій: з яго ўдзелам былі вынішчаныя палітычныя структуры, незалежныя СМІ, культура, бізнэс, дзясяткі тысяч прайшлі праз затрыманні і здзекі або вымушаныя былі пакінуць радзіму. 

Нядаўна Паршын быў прызначаны на генеральскую пасаду ў Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС. 

Паршын мае кватэру ў «Каскадзе».

Каментары

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам1

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА5

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне6

Парашэнка: Зяленскі вядзе Украіну «ў бок дыктатуры»10

Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху46

У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі4

Ціханоўская: Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы Еўрасаюзу15

Расійскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Беларускія сілавікі павесілі на коміка мясарубку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам1

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць