Грамадства

Мікалая Казлова перавезлі ў магілёўскую турму, не чакаючы разгляду апеляцыі

Не чакаючы разгляду апеляцыйнай скаргі на рашэнне суда, кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі перавезлі з Мінска ў Магілёў. Мікалай Казлоў быў асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі за ўдзел разам з калегамі па партыі ў адным з маршаў пратэсту.

На судзе ён назваў абвінавачванне «сумессю дзіўнай логікі і нястрымнай фантазіі». А на пытанне суда, ці прызнае сваю віну, Казлоў адказаў: «Я прызнаю сябе больш пацярпелым, чым вінаватым».

Адбываць пакаранне Мікалай Казлоў будзе ў Магілёве. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары магілёўскай турмы №4. Цікава, што ў гэтую ўстанову адзін партыец прыбыў, адзін выбыў. Так, у мінулую суботу менавіта адсюль выйшаў на волю член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, вядомы блогер Аляксандр Кабанаў.

Усяго цяпер за кратамі знаходзяцца дванаццаць членаў АГП, якіх раскідалі па ўсёй краіне. Акрамя Мікалая Казлова, гэта Антаніна Кавалёва, Аксана Аляксеева, Дзіяна Чанушына (знаходзяцца ў гомельскім следчым ізалятары), Андрусь Асмалоўскі (СІЗА-6 у Баранавічах), Артур Смалякоў (віцебскае СІЗА-2), Леанід Судаленка і Аляксандр Нагела (калонія «Віцьба»), Уладзімір Няпомняшчых і Андрэй Кудзік (ПК № 15, Магілёў), Антон Баброў (калонія ў Івацэвічах) і Рамуальд Улан, які адбывае «хімію» ў Гомелі.

Тыя, хто пакуль у следчым ізалятары, чакаюць абскарджання прыгавораў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць