Свет99

У Бялградзе адмянілі канцэрт «Ляпіса Трубяцкога», выканаўцам не далі сербскія візы

Канцэрт беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі», які павінен быў адбыцца ў Бялградзе ў Доме моладзі 12 лютага, адменены. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце Дома моладзі, піша Reform.by.

Сяргей Міхалок. Фота: @brutto.official

У паведамленні гаворыцца, што прычынай скасавання нібыта стала «кепскае самаадчуванне фронтмэна гурта».

Арганізатар канцэрта, ATF Booking, прапануе магчымасць вярнуць грошы за набыты білет або абмяняць яго на магчымасць наведаць іншыя мерапрыемствы, якія ён арганізуе.

Прарасійскі сайт RuSerbia.com, не хаваючы радасці, дзеліцца падрабязнасцямі адмены канцэрта. Менавіта гэты сайт заўважыў анонс мерапрыемства пры канцы мінулага года і ініцыяваў кампанію цкавання. Да яе падключыліся адэпты «рускага свету» ў Сербіі з некалькіх арганізацый.

«Асцярогі з нагоды правядзення канцэрта аказаліся марнымі: дзякуючы магутнаму грамадскаму рэзанансу, цвёрдай рэакцыі палітычных партый (сярод якіх, у прыватнасці, «Дзверы», Радыкальная партыя і «Сербскія правыя»), мерапрыемства было адмененае», — лічаць у рэдакцыі пракрамлёўскага праекта.

RuSerbia.com прыводзіць адказ арганізатараў канцэрта з нагоды адмены. У ім гаворыцца пра пагрозы, якія паступалі на адрас музыкаў і арганізатараў, а таксама пра тое, што ва ўдзельнікаў гурта ўзніклі праблемы з атрыманнем віз. Таксама пацвярджаецца дрэннае самаадчуванне Сяргея Міхалка:

«Сябры, мы са шкадаваннем вымушаныя паведаміць вам, што заўтрашні канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкі» адмяняецца па прычынах, незалежных ад арганізатараў і гурта. Мы не баяліся праводзіць канцэрт, нягледзячы на:

1) палітычны ціск;

2) гімн Майдана, за які Міхалка запісалі ў неанацысты;

3) хваробу артыста, у якога сёння высокая тэмпература (39);

4) паступленне пагроз жыццю і фізічнай расправы;

5) негатыўную прэсу і шэраг іншых фактараў, якія наўпрост ці ўскосна перашкаджалі правядзенню канцэрта. Нават мерч надрукавалі.

Але, на жаль, праблемы з візамі для артыстаў, частка з якіх з'яўляюцца неграмадзянамі і рэзідэнтамі Эстоніі (пашпарты чужынцаў або Aliens пашпарты) сталі непераадольнай перашкодай.

Мы так і не атрымалі адказу з консульства Сербіі ў Хельсінкі і прынялі рашэнне пра адмену канцэрту з вялікім болем».

У сербскіх пракрамлёўскіх пабліках з гэтай нагоды пануе радасць. Цяпер яны вядуць кампанію, каб канцэрты былі адмененыя і ў Чарнагорыі.

Каментары9

  • Цім
    12.02.2023
    Я лічыў, што у Сербію віза не патрэбна ...
  • ...
    12.02.2023
    Такая же имперская сволочь, как и рашка
  • Праўдаруб
    12.02.2023
    Цім, грамадзянам РБ віза ў Сербію не патрэбна. Туь вы маеце рацыю, але артыкул чытаеце не ўважліва

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Германіі прыняў гістарычнае рашэнне3

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць