Грамадства66

Праўладны аналітык напісала дысертацыю па «рускім свеце» і высветліла, што беларусы да яго не гатовыя

На 31 траўня ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце прызначаная абарона дысертацыі па тэме «Феномен нацыянальнага палітычнага маркетынгу (на прыкладзе канцэпту «Рускі свет»)». Аўтарка працы, суіскальніца вучонай ступені доктара палітычных навук — кандыдатка сацыялагічных навук, дацэнтка, намесніца начальніка ўпраўлення ўнутранай палітыкі, начальніца аддзела сацыяльных даследаванняў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Святлана Алейнікава, піша «Народная воля».

У апублікаваным аўтарэфераце працы асабліва цікавай будзе прыкладная частка, якая адказвае на пытанне: ці асацыюе беларускае грамадства сябе з канцэптам «рускага свету» — тым, якім ён існуе сёння?

Святлана Алейнікава ацэньвала гэта па трох асноўных параметрах:

1) асаблівасці беларускага менталітэту, уплыў на іх фармаванне розных этапаў гістарычнага развіцця; 
2) знешнепалітычныя арыентацыі і прыярытэты ў інтэграцыйных працэсах; 
3) успрыманне грамадствам ідэй «рускага свету» як прадукту нацыянальнага палітычнага маркетынгу.

Аналіз вынікаў дазволіў выявіць шэраг асаблівасцяў успрымання «рускага свету» беларусамі.

Па-першае, для беларусаў высокую значнасць маюць савецкі перыяд гісторыі і перыяд незалежнасці ў параўнанні з іншымі, больш раннімі этапамі гістарычнага развіцця беларускай дзяржаўнасці.

Па-другое, усведамленне, з аднаго боку, кансалідуючай ролі агульных традыцый і каштоўнасцяў славянскіх народаў, але з другога, — неабходнасці самастойнасці шляху развіцця.

Па-трэцяе, у роўнай ступені пазітыўнае ўспрыманне як індывідуалістычных, так і калектывісцкіх каштоўнасцей, якія традыцыйна супрацьпастаўляюцца адно аднаму ў рамках культурна-цывілізацыйнага і рэлігійнага падыходаў да «рускага свету».

«Асноўнымі ўмовамі палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь рэспандэнты назвалі дэмакратыю і выбарнасць органаў дзяржаўнай улады. Канцэпцыя правоў чалавека ўспрымаецца і як інструмент абароны інтарэсаў грамадзяніна, і як універсальная каштоўнасць, усярэднены стандарт паводзін, неабходны для бесканфліктнага ўзаемадзеяння ў полікультурным свеце. Стаўленне да дзяржавы пазбаўленае характэрных для «рускай ідэі» і ідэалогіі «рускага свету» сакральных падстаў і звязанае у першую чаргу з магчымасцю рэалізацыі ёй сацыяльных функцый», — робіць заключэнне Святлана Алейнікава.

Такім чынам, атрымліваецца, што беларусы не разумеюць рускага месіянства, не жадаюць канфліктаваць з заходняй цывілізацыяй, не бачаць у дзяржаве нечага вялікага і боскага, а хочуць, каб у ёй было проста добра жыць. Гэта ніяк не ўпісваецца ў канцэпт рускага свету.

Паводле даследавання Святланы Алейнікавай, «цяпер у экспертаў і грамадства ў цэлым няма выразна сфармаванага ўяўлення як пра саму ідэю «рускага свету», так і пра магчымыя перспектывы яе рэалізацыі. 

Да значных падстаў можна аднесці рускую мову, супольную культуру і традыцыі. Разыходжанні ў ацэнках трох іншых падстаў «рускага свету» (праваслаўная вера, супольныя ўяўленні аб гістарычным мінулым і адзіная сістэма каштоўнасцяў) сведчаць пра тое, што гэтыя ўяўленні пакуль або наогул не сфармаваныя, або слаба структураваныя, гэта значыць, не з'яўляюцца значнымі ў каштоўнасна-матывацыйнай сістэме той ці іншай групы».

Дарэчы, «руская ідэя», пра якую цяпер так шмат кажуць прыхільнікі «рускага свету», першапачаткова складалася ва ўдасканаленні сваёй дзяржавы, а не чужых, дадае выданне.

Каментары6

  • Доктар
    11.05.2023
    Кандыдатка балбаталагічных навук. Ясна, што гістарычна беларусы не належаць да русского міра. 

    Але ж ня менш ясна, што праз русіфікацыю розніца паміж беларусамі і маскоўцамі імкліва сціраецца. Колькі там адсоткаў так званых беларусаў ужо падтрымлівае дзікае ўварванне ва Ўкраіну, што адначасова варожае і для Беларусі? З гэтага і трэба пачынаць. 
  • Не нада ляля
    11.05.2023
    А когда поубивали столько украинцев в Буче, то были готовы?
  • Пацыент
    11.05.2023
    Доктар, ну і колькі? Дзе лічбы тых адсоткаў? З чаго пачынаць? І што менавіта пачынаць?
    Вось не трэба балбаталагічна плявузгаць.
    Усё адно, ніхто не паверыць у гэтую прапаганду, што нешта там "імкліва сціраецца" і што беларусы раптам вырашылі, што вайна і дзікае уварванне гэта добра.

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць