Грамадства88

Лукашэнка расказаў, чаму памілаваў Пратасевіча і Сапегу, і намякнуў, каго лічыць найбольш небяспечным

Падчас паездкі ў Мінскую вобласць Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне, чаму прыняў рашэнне аб памілаванні Рамана Пратасевіча.

«Гэты хлопец зрабіў усё, што абяцаў. Гэта не таму, каб не трапіць у турму. Ён прызнаўся, што няправільна паступіў. На фронце ён не быў, нікога не забіваў», — адказаў Лукашэнка на пытанне журналістаў.

Сітуацыя з Сафіяй Сапегай, паводле Лукашэнкі, была іншай. Яна грамадзянка Расіі, і яшчэ да суда яе нібыта планавалі выдаць расійскім праваахоўным органам. Але «працэс зацягнуўся да немагчымасці». 

«Як некаторыя гавораць, закахалася. І яна ўлезла ў гэта. Так, вінаватая. Але гэта не наша грамадзянка, у нас сваіх хапае. Забіралі недзе паўгода — не забралі. Цяганіна не з нашага боку… А маральна: закахалася ў хлопца, пасля яго памілавалі і адпусцілі, а дзяўчынка будзе там сядзець?» — сказаў Лукашэнка, які адмовіў Сапезе ў памілаванні. 

Калі ў Беларусь прыбыў губернатар Прыморскага краю Алег Кажамяка, было вырашана вызваліць Сафію Сапегу, каб яна змагла вярнуцца на радзіму, сказаў Лукашэнка. 

Ён таксама адказаў на папрокі пулаўскіх журналістаў за тое, што Сапегу памілавалі.

«Я вас чую. Лічуся з вашым меркаваннем. Але, паверце, вы не ўсё ведаеце. Я ніколі не быў здраднікам і да канца буду ісці.

Гэтых «лахушак» і іншых — там памілавання ўжо не было б. Таму што яны столькі шкоды краіне прынеслі. І гэта яны вінаватыя больш за ўсё. Мы ж бачым у дэталях, як яны цягнуць нашых ашалелых і аматараў крыху падзарабіць, выпіць, пракалоцца і гэтак далей. Кажуць — полк Каліноўскага… Там менш за дзвесце чалавек, ужо, можа, і сто сёння: загінула вельмі шмат. Яны ў шоку: «Хачу вярнуцца. Я ў дыктатуры буду жыць». А нельга вярнуцца: не пускаюць, заградатрады ззаду», — гаворыць Лукашэнка.

«Гэтыя арганізатары кшталту «лахушак-ціхушак» грошы мільёнамі атрымліваюць — мы гэта таксама бачым. Яны грошы прысвойваюць, а гэтых дурняў — каго на фронт, каго ў Беларусь, каб дыверсіі рабілі, — перакідваюць. Хто больш за ўсё вінаваты? Гэтыя мярзотнікі. Але гэтым прабачэння не будзе, таму што ў іх кроў на руках. За гэта яны будуць адказваць», — сказаў ён. 

Сафія Сапега разам з Раманам Пратасевічам былі затрыманыя 23 мая ў выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair рэйсам Афіны — Вільня. 

6 мая 2022 года Сапегу асудзілі да шасці гадоў калоніі. Суд прызнаў яе вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці, зліве даных сілавікоў (справа «Чорнай кнігі Беларусі»).

Раман Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta. 22 мая ён быў памілаваны

Пра памілаванне Сапегі стала вядома 7 чэрвеня. 

Каментары8

  • 3 - магическая (дизайнерская) цифра того лета
    13.06.2023
    а нехта абяцала правесци праз 3 месяцы новыя чэсныя выбары...
    ну й
    дзе яно?
  • Суповой пакетик
    13.06.2023
    Бывают случаи, когда иная похвала хуже самого горького проклятия...
  • даведка
    13.06.2023
    А чем же тогда заслужила своё помилование бедная Софочка, которая никого не сдала и тоже никого не убивала на фронте, но встречать её из колонии почему-то приехали лично первый замминистра МВД, председатель Гомельского облисполкома и даже начальник областного УВД?!

Цяпер чытаюць

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна17

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Якім будзе новы гістарычны музей Беларусі3

«Эрудзіраваны не значыць разумны». Знаток «Што? Дзе? Калі» Раўшан Аскераў выклікаў замяшанне сваім інтэрв'ю17

Што адбылося з 16-гадовай дзяўчынай з Дзяржынска, якая памерла пасля курэння вэйпу? Расказваюць яе сябры7

Даляр сёння спікіраваў адразу на шэсць капеек3

Карпянкоў расказаў, як узмацнілі ахову калоній — «збегчы практычна немагчыма»9

Экс-аднаклубнік беларуса з Македоніі загінуў, калі ратаваў людзей з пажару начнога клуба, дзе загінулі 59 чалавек

Што ўказвае на высокую рызыку суіцыду ў чалавека, які пра гэта кажа? Адказвае псіхіятр4

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча13

Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі на выгнанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна17

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць