Свет

Ураджэнец Мазыра зойме салідную пасаду ва ўрадзе Ізраіля

Раман Гофман стане ваенным сакратаром прэм'ер-міністра.

Раман Гофман. Фота: Wikimedia Commons

Брыгадны генерал Раман Гофман стане новым ваенным сакратаром Біньяміна Нетаньяху. Прэм'ер-міністр Ізраіля абіраў з некалькіх кандыдатур, але спыніў свой выбар менавіта на ўраджэнцы Мазыра.

Цяпер кандыдатуру Гофмана павінен зацвердзіць Генеральны штаб, папярэдняя згода ўжо атрыманая. Новы ваенны сакратар атрымае званне генерал-маёра, паведамляе now14.co.il.

У сакавіку Гофман узначаліў Упраўленне распрацоўкі новых метадаў вядзення бою ЦАХАЛ. Пасаду ваеннага сакратара прэм'ер-міністра з 2019 года займаў Аві Гіль.

Ваенны сакратар кансультуе прэм'ер-міністра па пытаннях бяспекі і абароны. Гэта адзіны чыноўнік, які мае поўны доступ да ўсіх разведданых.

Будучы генерал нарадзіўся ў Мазыры ў 1976 годзе. У 1990 годзе рэпатрыяваўся з бацькамі ў Ізраіль. Ён вучыўся ў сярэдняй школе ў Ашдодзе, а потым у ваенным інтэрнаце ў паселішчы Элі.

У 1995 годзе быў прызваны на службу ў бранятанкавыя войскі арміі абароны Ізраіля. Служыў камандзірам узвода, а затым і камандзірам роты. У 2002 годзе прымаў удзел у аперацыі «ахоўная сцяна». Пасля быў прызначаны намеснікам камандзіра 71-га батальёна 188-й бранятанкавай брыгады. Потым займаў аналагічную пасаду ў 460-й бранятанкавай брыгадзе. Пазней служыў у штабе бранятанкавай дывізіі «Гааш».

У 2011-2013 гадах камандаваў 75-м батальёнам у 7-й бранятанкавай брыгадзе.

Раман Гофман у 2019 годзе стаў першым прадстаўніком вялікай аліі, які дасягнуў звання генерал-маёра і атрымаў дывізію пад сваё камандаванне. Гофман стаў камандзірам дывізіі «Ха-Башан» у Паўночным акрузе, якая гарантуе бяспеку Галанскіх вышынь і прылеглых да іх тэрыторый.

27 кастрычніка 2022 года заняў пасаду камандзіра Нацыянальнага цэнтра вучэнняў сухапутных войскаў.

7 кастрычніка 2023 года падчас баёў з баевікамі ХАМАС быў сур'ёзна паранены ў баі пад Сдэротам.

Раман Гофман жанаты, у яго тры дачкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў пра намер будаваць другую АЭС на мяжы з Расіяй16

Памочнік Пуціна Мядзінскі хоча паставіць у Беларусі помнік Паскевічу — душыцелю паўстання 1830—31 гадоў23

«Змагу вярнуць даўгі». Колькі цюльпанаў прадаў бізнэсовец са згарэлай цяпліцы?

Пасярод Адэсы расстралялі экс-кіраўніка сілавога блоку Правага сектара

Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі

На плошчы Перамогі прапануюць арэндную кватэру за 163 рублі1

У Дэнверы ў аэрапорце загарэўся пасажырскі самалёт

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве3

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць