Грамадства1111

Праваабаронцы: Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю 3 ліпеня, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення

Верагодна, гэта звязанае з тым, што частка палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні — ім прыйшлося пісаць прашэнне на імя Лукашэнкі.

Вядома, што замест гэтых людзей выйсці на волю прапанавалі іншым палітвязням. Таксама паведамляецца, што працэдура вызвалення адбывалася вельмі хутка — некаторым нават не далі сабраць свае рэчы, піша «Вясна».

@nashaniva Палітвязні з прынцыпу адмовіліся пісаць прашэнні на імя Лукашэнкі #нашаніва #беларусь #лукашенко #беларусьновости #политика #александрлукашенко ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Праваабаронцам дакладна вядома пра 18 палітзняволеных, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Каментары11

  • Пытанне
    08.07.2024
    Што за такая "амністыя" і "вызваленне палітвязняў", што іх прозвішчы нельга называць?
    Вось гэтае прадстаўнікі офіса Ціханоўскай называюць "гуманізмам Лукашэнкі ", а некаторыя эксперты "адлігай"?
  • Развелось демагогов
    08.07.2024
    Сваячка палітвязня, А что они могли сделать? Писать глупые посты легко. Предложи варианты, например штурмовать тюрьму. Или не выход? А что тогда? Когда в государстве нет правосудия, правозащитники бесполезны. Тогда востребованы революционеры. Они в Беларуси есть? Их в Беларуси нету, постарались внутренние либеральные болтуны и их внешние спонсоры. Население дезориентированы годами имитации и болтовни псевдооппозиционеров. А на выжженном поле Ленин не появляется. Требуется время.
  • ???
    08.07.2024
    Сваячка палітвязня, праваабаронца гэта можыт чалавек з ружжом? Ну тахда ЗСУ - ента прафесійныя праваабаронцы ;)

Цяпер чытаюць

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў пра намер будаваць другую АЭС на мяжы з Расіяй16

Памочнік Пуціна Мядзінскі хоча паставіць у Беларусі помнік Паскевічу — душыцелю паўстання 1830—31 гадоў23

«Змагу вярнуць даўгі». Колькі цюльпанаў прадаў бізнэсовец са згарэлай цяпліцы?

Пасярод Адэсы расстралялі экс-кіраўніка сілавога блоку Правага сектара

Улад Бумага банкрутуе свой бізнэс у Расіі

На плошчы Перамогі прапануюць арэндную кватэру за 163 рублі1

У Дэнверы ў аэрапорце загарэўся пасажырскі самалёт

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве3

Чыноўнікам даручылі весці ўлік моладзі, якая выязджае за мяжу на вучобу і працу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

У Гродне загінула 19-гадовая дзяўчына, яе аўто сутыкнулася з машынай хуткай дапамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць