Грамадства5353

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў

Большасць беларусаў, якія ўцяклі з дыктатуры, легалізаваліся ў Польшчы.

Фота: internationalinvestment.biz

Грамадзяне Беларусі ў 2023 годзе атрымалі 281 279 першых дазволаў на жыццё ў краінах Еўрасаюза. У гэтай статыстыцы дазволам на жыццё лічыцца не толькі ўласна ДНЖ, але і доўгатэрміновыя візы, якія дазваляюць знаходзіцца ў краіне 3 месяцы і больш.

Па гэтым паказчыку, як вынікае са звестак Еўрастата, беларусы саступаюць толькі ўкраінцам — ім выдалі 307 313 першых ДНЖ. У топ — 10 таксама грамадзяне Індыі, Марока, Сірыі, Турцыі, Расіі, Кітая, Бразіліі і Афганістана.

Абсалютная большасць беларусаў — 255 595 чалавек (90,9%) — атрымалі першы ДНЖ у Польшчы. У Літве легалізаваліся 16 174 беларусы, у Германіі — 1924. У астатніх краінах ЕС першы ДНЖ у мінулым годзе атрымалі 7586 беларусаў.

У Польшчы беларусы наогул атрымалі больш за ўсіх першых ДНЖ, на другім месцы ідуць украінцы (240 643). У Літве ў лідарах таксама грамадзяне Беларусі — у гэтай краіне яны апярэджваюць узбекістанцаў (7580).

Крыху больш за палову грамадзян Беларусі (52,3%) атрымалі першы ДНЖ па працы. 42,5% беларусаў легалізаваліся па іншых прычынах — да гэтай катэгорыі адносяцца ў тым ліку міжнародная абарона і гуманітарныя ДНЖ. Па колькасці дазволаў на жыхарства па іншых прычынах беларусы (119 531) у мінулым годзе саступілі толькі сірыйцам (130 443). Па 2,6% беларусаў атрымалі ДНЖ на падставе вучобы або па ўз'яднанні з сям'ёй.

У Польшчы беларусы атрымалі 130 057 першых ДНЖ на падставе працы і 117 045 — па іншых прычынах. Пры гэтым у Літве ДНЖ па іншых прычынах атрымалі толькі 758 грамадзян Беларусі.

У 2022 годзе першы ВНЖ атрымалі 300 тысяч беларусаў, у 2021-м іх было больш за 149 тысяч, а 2020-м — 63 тысячы.

Каментары53

  • Жора
    13.09.2024
    Вынік дзеянняў прарасейскіх гапонаў 2020 - краіна залішаецца чалавечага капіталу і надзеі на перамены.
  • Yuu
    13.09.2024
    Это катастрофа. Только не для Лукашенки, а для всех нас, кто хотя бы судьбы своих детей связывает с Беларусью. Все это так глупо и нелепо. 10 миллионов человек режут сук на котором сидят и радуются этому.
  • Texas whiskey
    13.09.2024
    Всё правильно, нужно бежать отсюда, вывозить детей, жизнь одна...

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць