Меркаванні1313

Чаму кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі загаварыў пра беларускую мову?

Днямі Дзмітрый Круты заявіў, што ў краіне расце попыт на навучанне па-беларуску, а 2025-ты могуць зрабіць Годам беларускай мовы. Не кожную заяву чыноўнікаў варта ацэньваць як нейкі важны сігнал, кажа аналітык «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч.

Дзмітрый Круты. Фота: Wikimedia Commons

«Бывае проста, што падышоў журналіст, задаў пытанне, а чыноўнік нешта яму адказаў», — лічыць Валер Карбалевіч.

Тым не менш, аналітык не выключае, што сказанае Крутым можа быць адгалоссем тых абмеркаванняў, якія ідуць у адміністрацыі наконт таго, чаму прысвяціць наступны год.

«І паколькі яшчэ рашэнне не прынята, то можна зразумець, што падчас дыскусій прагучала прапанова пра беларускую мову і яна не выклікала нейкага жорсткага аспрэчвання.

Магчыма, гэтая прапанова і прагучала з боку Дзмітрыя Крутога. Але шукаць тут нейкіх падводных плыняў з гэтай нагоды не варта», — лічыць Карбалевіч.

Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Аналітык звяртае ўвагу, што тыя людзі, якія нядаўна прыйшлі на высокія пасады, адрозніваюцца ад тых чыноўнікаў, якія раней працавалі ў атачэнні Лукашэнкі.

«Яны трошкі больш публічныя. Той жа Рыжанкоў і Круты, яны выказваюць нейкія думкі, якія чапляюць журналістаў. Кажуць не казённыя фразы, а больш чапляльныя.

Калі Круты быў амбасадарам Беларусі ў Расіі, то ён быў на слыху, бо выступаў з такімі заявамі, якія потым перадрукоўваліся ў тым ліку незалежнымі медыя. На іх звярталі ўвагу.

Таму, магчыма, і гэтая заява з гэтай серыі, бо ён разумеў, што на яе звернуць увагу дзяржаўныя і незалежныя медыя, што яна выкліча рэзананс».

Таму, на думку Карбалевіча, пэўная прага да публічнасці і адрознівае беларускіх чыноўнікаў маладой школы ад іх папярэднікаў.

«Хоць у беларускіх умовах рабіць гэта трэба вельмі асцярожна, бо ўсе ведаюць, што ў Беларусі ёсць толькі адзін палітык і яго нельга засланяць. Усе разумеюць, што межы публічнасці вельмі абмежаваныя».

На думку Карбалевіча, каб рабіць высновы, што гэтыя заявы маглі нешта азначаць, апроч іх мусяць адбывацца іншыя дзеянні ці хаця б гучаць словы ў гэтым кірунку.

«А нейкіх іншых словаў, дзеянняў і заяў няма. Таму нельга казаць, што адбываецца нейкая карэкцыя трэнду. Пакуль гэта адзіная заява, якая не вельмі адпавядае рэальнасці. Бо невядома, адкуль гэтыя высновы, што ўзрастае цікавасць да адукацыі на беларускай мове. Ніякага пацверджання не бачна. Пакуль толькі, наадварот, ідзе негалосная барацьба з усім беларускім».

Круты ў сваёй заяве падкрэсліў, што Лукашэнка падтрымлівае развіццё беларускай мовы. Але гэта не так. Адным з сумных вынікаў 30-гадовага кіравання Лукашэнкі стала скарачэнне колькасці школьнікаў, якія вучацца на беларускай мове. У верасні 2023 года міністр адукацыі Андрэй Іванец паведамляў, што ў краіне на беларускай вучацца ўсяго 10% школьнікаў. Гэта менш, чым было ў канцы існавання СССР, калі на беларускай вучыліся 22% дзяцей.

У сярэдзіне 1990-х на хвалі нацыянальнага адраджэння гэтая лічба вырасла да паловы. Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі пачаўся новы этап русіфікацыі.

Некалькі гадоў таму ўлады закрылі папулярныя курсы беларускай мовы. А за апошні год з вуліц знікла беларуская лацінка.

Каментары13

  • Мх
    07.10.2024
    Расейскім гападарам Лукашэнкі не патрэбныя беларусы, нават расейскамоўныя. Ім патрэбны рускія. Я думаю, гэта проста "гульня ў нацыяналізм", каб паказаць камусці з Масквы, што Беларусь гэта пакуль што не рэгіён Расеі.
  • Ялінка Салаўёва
    07.10.2024
    Я вось, насуперак падлукашэнкам, вучылася белмовай.
    Інстаграм з хэндмэйдам вяду польскай, асноўны - ангельскай, на камэнтары адказваю расейскай.
    Мо моўны патруль спадар Круты, хаця на гадок, 2025-ты, белмовы выпатрулюе са складу ППС і Губазікаў на вуліцы, каб аналітык Карбалевік не лапаў спадара Лукашэнку Старога на мане пра падтрымку мовы
  • %
    07.10.2024
    Гаворыць абы гаварыць. Усе гэтыя словы не маюць аніякага значэння. Ёсьць справы. А яны красамоўныя і выключна антыбеларускія і скіраваны на зьнішчэньне беларускага. Вось і ўсё.

Цяпер чытаюць

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Усе навіны →
Усе навіны

«Рускія і амерыканцы пляскаюць у ладкі». Масква, Берлін і Вашынгтон абмяркоўваюць аднаўленне паставак сыравіны ў Германію на НПЗ «Раснафты»6

Самалёт спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа прызямліўся ў Маскве2

Пахаладае да 0..+7°С, ноччу да -9°C, чакаецца мокры снег

«Гэта быў жах». Мінчане скінуліся і сваімі сіламі зрабілі цуд у старым пад'ездзе. Глядзіце, як атрымалася і колькі каштавала7

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда7

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў2

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Беларуска наракае, што сем гадоў не можа знайсці пастаянную працу. А ў эміграцыі стала яшчэ складаней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць