На сайце ЗАТ «Белрэалізацыя» з'явілася інфармацыя яшчэ пра дзве АЗС, якія належаць кампаніі Юрыя Чыжа «Нафтахімтрэйдынг». Таргі запланаваны на 20 снежня. Раней на таргі былі выстаўленыя іншыя тры запраўкі.

Фота: beltorgi.by
Адна з заправак знаходзіцца ў раёне в. Кулакі Салігорскага раёна і цяпер не працуе.
Хоць з вопісу і вынікае, што ўсё абсталяванне там захавалася, наколькі яно спраўна і працаздольна — вялікае пытанне. Стартавы кошт — каля 866 тыс. рублёў, а мінімальны — крыху менш за 673,5 тыс.
Другая АЗС ужо і не зусім АЗС. Там дэмантавана ўсё абсталяванне, засталіся толькі будынак і падземныя рэзервуары з ачышчальнымі збудаваннямі. Гэта 92-і кіламетр трасы М-6.
-
Кашалёк Лукашэнкі стаў уладальнікам брэнду музычнага фестывалю, куды запрашаюць расійскіх Z-спевакоў
-
«Літва — зона камфорту». Як 21-гадовая беларуска бясплатна вучыцца ў тэхнічным універсітэце і працуе ў IT
-
У Мінску — усплёск рэспіраторных захворванняў. Каля дзіцячай інфекцыёнкі знялі чаргу з машын хуткай дапамогі
Каментары